Пентагон абвясціў пра новыя пастаўкі для Украіны на 1 мільярд долараў

Пентагон

Пентагон / CC BY 2.0 / gregwest98

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон аб вайсковай дапамозе Украіне. Ён прадугледжвае вылучэнне на дапамогу Украіне 61 мільярда долараў.

Адразу пасля гэтага Міністэрства абароны ЗША абвясціла пра новыя пастаўкі для Кіева.

У Пентагоне кажуць, што пастаўкі будуць ісці са складоў арміі ЗША. Аб'ём новага пакета дапамогі складзе 1 мільярд долараў.

Плануецца, што гэтым разам Штаты паставяць наступнае ўзбраенне:

ракеты RIM-7 і AIM-9М для СПА;
ракеты для ЗРК Stinger;
стралковая зброя і дадатковыя патроны да стралковай зброі, уключаючы патроны калібра .50 для барацьбы з беспілотнікамі;
боепрыпасы для HIMARS;
155-мм артылерыйскія снарады;
105-мм артылерыйскія снарады;
60-мм мінамётныя снарады;
Баявыя машыны пяхоты Bradley;
машыны з супрацьміннай абаронай MRAP;
бездарожнікі HMMWV;
грузавыя аўтамабілі;
тактычныя машыны для буксіроўкі і перавозкі тэхнікі;
супрацьтанкавыя ракеты TOW;
супрацьтанкавыя комплексы Javelin і АТ-4;
высокадакладныя авіяцыйныя боепрыпасы;
абсталяванне аэрадромнага забеспячэння;
супрацьтанкавыя міны;
супрацьпяхотныя боепрыпасы Claymore;
падрыўныя боепрыпасы для расчысткі перашкод;
прыборы начнога бачання;
запасныя часткі, палявое абсталяванне, навучальны рыштунак, тэхнічнае абслугоўванне ды іншае дапаможнае абсталяванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі