Украінцы заступіліся за актывістаў "Моладзі БНФ"

Украінцы патрабуюць спыніць крымінальную справу супраць актывістаў "Моладзі БНФ" Алеся Каліты, Сяргея Семенюка і Максіма Губарэвіча. "Нацыянальны Альянс" абяцае інфармаваць украінскія СМІ пра ход крымінальнай справы.

"Ва Украіне застаецца вялікі працэнт людзей, якія станоўча ставяцца да беларускага прэзідэнта. Мы пастараемся максімальна выправіць гэтую недарэчнасць", — гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, што актывістаў вінавацяць у збіцці ахоўніка офіснага цэнтра, дзе размяшчаецца новы офіс БНФ. Самі актывісты перакананыя, што супраць іх здзейснілі правакацыю ў тым жа стылі, як і супраць Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі