У Вільні аштрафавалі Ferrari з беларускімі нумарамі (фота)

Здарэнне адбылося 27 ліпеня ў цэнтры Вільні, паведамляе партал DELFI. Некалькі грамадзянаў затэлефанавалі ў паліцыю, паведамляючы пра парушэнне. Прыбыўшы на месца, палмцыя пабачыла, што аўтамабіль вельмі рэдкі і дарагі. Гэта Ferrari 458 Italia, які любяць мільянеры. Кошт такога аўто пачынаецца ад 230 тысяч долараў.


Патрульныя хацелі адвезці супераўтамабіль на штрафную стаянку. Але неўзабаве з'явіўся ўладальнік машыны. Яму выпісалі штраф — каля 20 долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі