У Магілёве не дазволілі мітынг за вызваленне палітвязняў

Сябры дэмакратычнага руху з Магілёва сёння не змаглі сустрэцца з намеснікам старшыні гарвыканкама Ігарам Шардыка — чыноўнік спаслаўся на сваю занятасць. А вось з начальнікам аддзела ідэалогіі Алай Галушка канструктыўнай размовы не атрымалася.

Нагадаем, што магілёўскія ўлады забаранілі мітынг, запланаваны на 24 верасня. Гарвыканкам прыняў пра гэта рашэнне яшчэ 19 верасня, аднак пра яго стала вядома толькі ўчора. Дамова ж з міліцыяй на ахову правапарадку была заключана 20 верасня.

Старшыня магілёўскай рэгіянальнай кааліцыі дэмакратычных сілаў Юрый Новікаў адзначае, што цяпер рыхтуюцца скаргі. Затрымку з падпісаннем дамовы аб ахове правапарадку яны будуць абскарджваць у пракуратуры, а спазненне з адказам гарвыканкама на адзін дзень — у аблвыканкаме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі