Пачобут: У мяне былі ілюзіі на змену прысуду

Нагадаем, у ліпені карэспандэнта “Газеты Выборчай” асудзілі на тры гады з адтэрміноўкай на два гады. Яго звінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку.

У каментары Еўрарадыё Пачобут адзначыў, што да суда яшчэ меў спадзевы на змену выраку:

Пачобут: "Безумоўна, палітычная сітуацыя, якая ёсць цяпер, яна адрозніваецца ад той, што была падчас майго арышту, ці нават калі ў ліпені быў прысуд абвешчаны. Таму можна было мець пэўныя ілюзіі. Не наконт таго, што будзе справядлівае рашэнне па гэтай справе, таму што ніякіх справядлівых зменаў у судовай сістэме не адбылося. Але разам з тым, пэўныя ілюзіі можна было мець наконт таго, ці будзе гэта такі прысуд, ці ён будзе зменены".

Але, кажа Пачобут, стала ясна, што улада не змяняе свайго стаўлення да журналістаў. Гродзенец кажа, што будзе надалей абскарджваць свой прысуд, хоць і не спадзяецца на сумленны разгляд сваёй справы. Ён збіраецца дайсці са скаргай да камітэта ААН па правах чалавека.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі