На бабруйскім заводзе БПД абвяргаюць чуткі пра масавыя звальненні

Паводле звестак Бабруйскага рэгіянальнага парталу, за апошні час з завода звольніліся каля 800 рабочых, а гэта каля паловы работнікаў. Прычынай называюцца  нізкія заробкі — каля 600 тысяч рублёў.

У аддзеле кадраў заводу карэспандэнту заявілі, што масавых звальненняў тут няма:

Аддзел кадраў: “На сённяшні дзень у нас звольнена 355 чалавек з пачатку года. 102 чалавек мы прынялі. З гэтых 355 недзе 300 звольненыя паводле пагаднення бакоў”.

Пераважна людзі звальняюцца, каб паехаць на працу ў Расію, кажуць кадравікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі