Артысты з гродзенскага ансамбля сыходзяць працаваць у міліцыю і на будоўлі

З вядомага гродзенскага ансамбля песні, музыкі і танцу "Белыя росы" сыходзяць артысты. Як піша "Гродзенская праўда", у калектыве замест прадугледжаных штатным раскладам 70 чалавек працуюць 50.

Па словах мастацкага кіраўніка ансамбля Веры Чыкінай, найлепшыя салісты ансамбля сышлі працаваць на будоўлю. Адзін былы артыст ансамбля працуе ў Тайвані балетмайстрам у оўшэн-парку. Некалькі чалавек па кантракце танчаць на караблі, а яшчэ трое хлопцаў з'ехалі ў родны горад працаваць у міліцыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі