Каліноўцы змогуць вылучацца на выбары ў КР толькі пры ўмове сыходу з палка

Байцы палка Каліноўскага

Байцы палка Каліноўскага / bel.army

Полк імя Кастуся Каліноўскага (ПКК) не будзе ўдзельнічаць у выбарах трэцяга склікання Каардынацыйнай рады. Такое рашэнне аднагалосна прыняла Рада камандзіраў палка.

Пры гэтым кіраўніітва ПКК большасцю галасоў (10 супраць 4) вырашыла не замінаць тым байцам, якія захочуць паспрабаваць свае сілы на палітычнай ніве: "Захаваць за байцамі магчымасць рэалізацыі ўласных палітычных інтарэсаў як фізічным асобам, пры ўмове сыходу з палка Каліноўскага".

Як распавядала Еўрарадыё, 23 красавіка стала вядома, што на выбары ў Каардынацыйную раду вылучаны спіс "Воля", які ўзначальвае Вадзім Кабанчук — адзін з камандзіраў каліноўцаў.

Таксама паведамлялася, што 22 красавіка адбыўся сход ПКК, на якім адмянілі рашэнне, якое забараняла вылучацца ў КР, і выключылі аднаго байца з шэрагу каліноўцаў.

Цяпер полк Каліноўскага афіцыйна паведамляе, што ў сходзе, які ініцыяваў камандзір палка Дзяніс Прохараў ("Кіт"), прыняла ўдзел толькі частка асабовага складу часці. Каліноўцы зняпраўдзілі звесткі пра выключэнне байцоў з сваіх шэрагаў: "Зараз адбываюцца кансультацыі з украінскім бокам. Ніхто з ваяроў са сваёй пасады на данны момант не вызвалены". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі