Арына Сабаленка выйграла тэнісны турнір у Індыян-Уэлсе
Арына Сабаленка выйграла турнір у Індыян-Уэлсе / НАК Беларусі
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйграла тэнісны турнір у Індыян-Уэлсе (ЗША).
У фінале першая ракетка свету гуляла супраць прадстаўніцы Казахстана Алены Рыбакінай. Паядынак працягваўся 2 гадзіны 34 хвіліны. Выніковы лік — 3:6, 6:3, 7:6.
Для Сабаленка цяперашні фінал у Індыян-Уэлсе стаў трэцім у кар'еры. У фінале 2023 года нашая суайчынніца саступіла Рыбакінай у двух сэтах. У 2025-м Сабаленка прайграла ў фінальным матчы расійскай тэнісістцы Міры Андрэевай.
У абноўленым рэйтынгу найлепшых тэнісістак свету Арына Сабаленка па-ранейшаму займае першае месца, далёка адарваўшыся ад саперніц — у яе 11 025 ачкоў.
Алена Рыбакіна, якая цяпер паднялася на другую пазіцыю ў рэйтынгу, адстае ад яе больш чым на 3500 ачкоў — у яе 7783 ачкі. Тройку лідарак замыкае прадстаўніца Польшчы Іга Свёнтак — 7413 ачкоў.