Ва Украіне загінуў хлопец з кліпа "Тает лёд" гурта "Грибы"

Загінуў хлопец з кліпа "Тает лёд"

Загінуў хлопец з кліпа "Тает лёд"

Ва Украіне загінуў хлопец з кліпа "Тает лёд" гурта "Грибы". Развітанне з Дзянісам Сцяпанавым прайшло ў расійскім горадзе Ухта ў лістападзе, пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады.

Кліп "Тает лёд" вырушчаны ў 2017 годзе і набраў на YouTube 268 млн праглядаў. Ён пачынаецца з інтэрв'ю, знятага для падлеткавай праграмы ў 1994 годзе. Сцяпанаў — гэта той самы руды хлопец, які распавядае, што "имел другую", а яго каханая яго "разоблачила".

Тады ён дакладна не ведаў, што праз 13 гадоў пасля таго інтэрв'ю стане знакамітым праз кліп украінскага рэп-гурта, а праз 19 гадоў загіне на вайне ва Украіне.

Ва Украіне загінуў хлопец з кліпа "Тает лёд" гурта "Грибы"
Скрыншот з кліпа "Тает лёд"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі