У Беларусі працягнуць будаўніцтва ўмацаваных раёнаў, на чарзе — Гродзеншчына

Аляксандр Лукашэнка ў "вузле супраціўлення" на Брэстчыне, 2023 год

Аляксандр Лукашэнка ў "вузле супраціўлення" на Брэстчыне, 2023 год / president.gov.by

У Беларусі працягнуць будаўніцтва ўмацаваных раёнаў. Пра гэта ў інтэрв'ю "СБ.ТБ" заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл Аляксандр Бас: "Даная праца па стварэнні "вузлоў супраціўлення" і ўвогуле ўмацаваных раёнаў будзе працягнута". Запланаванае будаўніцтва ў Гродзенскай вобласці.

Паводле яго слоў, у Мінабароны РБ бачаць на прыкладзе вайны ва Украіне, што "глыбока эшаланаваная абарона мае сваё значэнне... на асноўных дарожных напрамках, на верагодных напрамках дзеяння праціўніка".

У 2023-м у Гомельскай і Брэсцкай абласцях былі створаны і абсталяваны "вузлы супраціўлення". Бас падкрэслівае, што яны "цалкам аўтаномныя". Там "можна весці абарону працяглы час і няма неабходнасці туды дастаўляць боепрыпасы, харчаванне".

На 2024 год у "вузлах супраціўлення" запланаваныя заняткі падраздзяленняў па баявой падрыхтоўцы. 

Начальнік Галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі кажа, што беларускія вайскоўцы вывучаюць не толькі вопыт вайны ва Украіне, але і "канфлікту на Блізкім Усходзе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі