У Віцебску ў аварыю трапіла “хуткая дапамога”, якая ехала да пацыента

Машына ехала па тэрміновым выкліку, таму кіроўца, уключыўшы сігнальны маячок, на перакрыжаванні рушыў на чырвонае святло. У “хуткую” ўрэзалася “Мазда”, кіроўца якой не пажадаў прапусціць спецтранспарт. З пераломамі ды ўшыбамі лекар і фэльчар трапілі ў лякарню. Пацярпеў і кіроўца “хуткай”. Кіроўца “Мазды” не пацярпеў.

Дарэчы, у верасні лекары “хуткай” не першы раз становяцца ахвярамі аварыяў на Віцебшчыне. Так, 20 верасня ў Аршанскім раёне кіроўца-пенсіянер не заўважыў агароджу вакол месца аварыі і ўрэзаўся ў машыну “хуткай дапамогі”, ля якой стаялі двое медработнікаў. Абодва атрымалі траўмы і трапілі ў шпіталь. 27 верасня фэльчар, 20-гадовая дзяўчына, сканала ў рэанімацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі