У Саюзнай дзяржаве Паўла Барадзіна заменіць Аляксандр Дугін?

Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданне "Русский обозреватель". Дугін — кіраўнік Міжнароднага "Еўразійскага руху". У свой час ён, як і Барадзін, ствараў Еўразійскую партыю. Акрамя таго, Дугін шмат разоў ездзіў у Мінск і ўдзельнічаў у афіцыйных канферэнцыях.

Таксама Дугін вызначаецца апантаным славянафільствам у яго расійскай версіі. Не выключана, што адстаўка Барадзіна і прызначэнне Дугіна стануць першымі крокамі Уладзіміра Пуціна па стварэнні Еўразійскага саюзу. Менавіта гэтую ідэю Пуцін абвясціў у сваім нядаўнім артыкуле ў "Известиях". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі