У кнігарні ідэолагам не спадабалася месца Лукашэнкі

На думку ідэолагаў, партрэты Аляксандра Лукашэнкі размяшчаліся ў неналежным месцы. Яны віселі проста насупраць уваходу ў краму, а пад імі наведвальнікам прапаноўвалася насенне гародніны.

На партрэтах кіраўніка дзяржавы была пазначана цана — 500 рублёў за выяву фарматам А-3 на мелаванай паперы , а за трошкі меншы партрэт — 410 рублёў. Дарэчы, надрукаваны на такой самай паперы гімн Беларусі каштуе значна даражэй.

Прадаўцоў вымусілі перавесіць партрэты Лукашэнкі ў іншае месца, а цэннікі  з іх — зняць.

Фота — bk-brest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі