У Гродне разгледзяць касацыйную скаргу Андрэя Пачобута

Нагадаем, што ў ліпені карэспандэнта “Газеты Выборчай” асудзілі на тры гады з адтэрміноўкай на два гады нібыта за паклёп на Аляксандра Лукашэнку. Раней яму таксама выстаўлялі абвінавачанне ў абразе кіраўніка дзяржавы, але гэты пункт знялі з-за адсутнасці складу злачынства.

Чатыры месяцы, пакуль вялося следства, журналіст правёў у ізалятары.

Касацыйная скарга, дарэчы, займае 16 старонак дробным друкам, дзе падрабязна апісаны ўсе парушэнні з боку КДБ і пракуратуры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі