Сяргей Гайдукевіч збіраецца выйсці на вуліцу і папляскаць у ладкі

“Цярпенне ў нашай партыі сканчаецца. Шаленства — працягваць затрымліваць людзей за тое, што яны пляскаюць! Хай мяне пачуюць улады: трэба гэта спыняць”, —  заявіў палітык у інтэрв’ю агенцтву “Інтэрфакс-Захад”.

Ён прызнаў, што сам пакуль не браў удзел у “маўклівых акцыях”, хоць яго аднапартыйцы прымалі. Палітык заявіў, што ён “на мяжы” і калі ён выйдзе, то не абыдзецца сотняй чалавек. Толькі ў Мінску Гайдукевіч абяцае вывесці “тысяч пяць”.

Па меркаванні Сяргея Гайдукевіча, улады павінны прыслухацца да людзей і не замінаць ім выказваць сваё стаўленне. На яго думку, чым больш забаронаў, тым больш на акцыях будзе моладзі. Гайдукевіч лічыць, што такі цвёрдым супрацьстаяннем “улада справакуе ўвосень выхад ўсіх”.


Варта адзначыць, што сын Сяргея Гайдукевіч Алег — кіраўнік Фрунзенскага РУУС Мінска. Менавіта ён кіраваў разгонам акцыі 6 ліпеня ў сталіцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі