На Магілёўшчыне за выходныя затрымалі траіх расійскіх "валютчыкаў"

У Крычаве затрымалі 39-гадовага і 54-гадовага жыхароў расійскага Рослаўля. Яны спрабавалі абмяняць у беспрацоўнага 37-гадовага жыхара Крычава расійскія рублі. Міліцыянты канфіскавалі каля 600 тысяч беларускіх рублёў і больш за 16 тысяч расійскіх рублёў, паведамляе абласны сайт магілёўскай міліцыі.

У Мсціславе пры абмене расійскіх рублёў на беларускія былі затрыманыя дзве жанчыны. "Здабычай" праваахоўнікаў сталі непрацуючая 45-гадовая жыхарка вёскі Любавічы Смаленскай вобласці і 46-гадовая ўраджэнка Крычава. У іх канфіскавалі 300 расійскіх рублёў і 85 тысяч беларускіх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі