БТ абвяргае звесткі пра закрыццё "Калыханкі"

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла кіраўніца прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская-Краскоўская.

Смалонская-Краскоўская: “Хачу сказаць, што гэта вар’яцкая інфармацыя. Гэта поўная правакацыя нейкая. "Калыханка" выходзіла і будзе выходзіць на тэлеканале “Лад”.

Звесткі пра закрыццё з 1 кастрычніка дзіцячай праграмы з'явіліся на інтэрнэт-рэсурсе "Хартыя'97". Журналісты спаслаліся на ліст чытача. Ён паведаміў, што тэлеканал "Лад" ператвараюць у спартовы, таму нібыта і закрываецца дзіцячая праграма. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі