Брэсцкі абласны суд адмяніў апраўдальны прысуд Змітру Шурхаю

Нагадаем, што 2 верасня суд Маскоўскага раёна Брэста апраўдаў Змітра Шурхая, які адседзеў 7 сутак за "прылюдную лаянку" на вуліцы ў ліпені. Матывацыяй апраўдальнага прысуду было дакументальна аформленае затрыманне актывіста яшчэ да таго, як ён нібыта ўчыніў правапарушэнне. Паўплывалі і сведчанні, што Зміцер Шурхай як вернік-пратэстант прытрымліваецца табу на нецэнзурную лаянку.

Гэтае рашэнне абскарджваў падпалкоўнік міліцыі Жыгалаў, начальніка Маскоўскага РАУС Брэста. І абласны суд вырашыў, што “суд першай інстанцыі недастаткова ацаніў рэалістычнасць і праўдзівасць паказанняў супрацоўнікаў міліцыі”.

Як адзначыў праваабаронца Уладзімір Вуек, абласны суд палічыў меркаванне падпалкоўніка Жыгалава больш важкім за меркаванне калегі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі