Алжырскія хакеры паблыталі беларускі Брэст з французскім?

Ініцыятарам нападу на сайт дыппрадстаўніцтва з'яўляецца чалавек, які выдае сябе за прадстаўніка "Дж-каманды", паведамляе ўкраінскі інтэрнэт-рэсурс "Голас". На старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook хакеры заявілі, што яны таксама ўзламалі сайт ўкраінскага консульства ў Францыі.

Хутчэй за ўсё прычынай з'яўляецца жаданне падарваць інфармацыйную бяспеку французскіх гарадоў. Нагадаем, што Алжыр доўгі час быў французскай калоніяй і там дагэтуль распаўсюджаныя франкафобскія настроі. Не выключана, што хакеры проста прынялі беларускі Брэст за аднайменны французскі горад.

Консульскі інтэрнэт-рэсурс абслугоўваў Брэсцкую і Гродзенскую вобласць. Сваю працу www.ukr-consulate-brest.com распачаў год таму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі