Іран перадаў Расіі каля 400 балістычных ракет — Reuters

Іранскія ракеты

Іранскія ракеты / Reuters

Іран перадаў Расіі каля 400 балістычных ракет класа "зямля-зямля". Мяркуецца, што гэта ракеты малой далёкасці Fateh-110. Яны здольныя наносіць удары па цэлях на адлегласці ад 300 да 700 кіламетраў, паведамляе Reuters са спасылкай на свае крыніцы.

Па некаторых звестках, першую партыю ракет РФ атрымала ў студзені 2024-га. З таго часу былі перададзены не менш за чатыры партыі. І такія пастаўкі плануюцца далей. Яны, дарэчы, адбываюцца рознымі шляхамі — ці па Каспійскім моры, ці транспартнымі самалётамі. Інфармагенцтва звяртае ўвагу, што восенню мінулага года скончыўся тэрмін дзеяння рэзалюцыі Саўбеза ААН, якая накладвала абмежаванні на экспарт Іранам некаторых ракет, беспілотнікаў і іншых тэхналогій.

Чакаецца, што атрыманую зброю Расія выкарыстае супраць Украіны, як выкарыстоўвае ўжо другі год іранскія дроны-камікадзэ. Мяркуецца, што пастаўка іранскіх ракет — гэта адказ Масквы на перадачу Злучанымі Штатамі Украіне дальнабойных ракет АТACMS.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі