Дзе глядзець другі паўфінал Еўрабачання — 2024

Nemo (Швейцария) на Евровидении

Nemo (Швейцарыя) на "Еўрабачанні-2024" / EBU

Другі паўфінал конкурсу песні "Еўрабачанне-2024" пройдзе 9 мая ў Мальмё (Швецыя). За выхад у фінал самага папулярнага еўрапейскага шоу будуць змагацца прадстаўнікі 16 краін.

У Беларусі "Еўрабачанне" не паказваюць пасля выключэння краіны з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза ў 2021-м. Аднак глядзець анлайн-трансляцыю другога паўфіналу ўсё роўна магчыма, плюс да ўсяго — без назойлівых каментароў. Прамы эфір "Еўрабачання" паказваюць самі арганізатары (плэер ніжэй). Пачатак — а 22-й па мінскім часе.

Фаварытам другога паўфіналу "Еўрабачання-2024" называюць прадстаўніка Швейцарыі Nemo. Ён жа, на думку букмекераў, мае высокія шанцы на перамогу ў фінале, які адбудзецца ў Мальмё 11 мая.

Тут вы можаце паглядзець запіс эфіру першага паўфіналу конкурсу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі