Беларускі экспарт у Заходнюю Еўропу і Украіну за год упаў у 8 разоў

Афіцыйныя сцягі Беларусі і Расіі

Афіцыйныя сцягі Беларусі і Расіі / sb.by

Доля Заходняй Еўропы і Украіны ў структуры беларускага экспарту скарацілася ў 8 разоў. Да ўвядзення эканамічных санкцый на рынкі краін, што аб'ядналіся для барацьбы з расійскай агрэсіяй, ішло 40% беларускіх тавараў і паслуг. Сёння — усяго 5%.

Экс-міністр эканомікі Беларусі, а цяпер амбасадар у Маскве Дзмітрый Крутой тлумачыць, што гэтая пераарыентацыя эканомікі адбылася праз санкцыі. Па словах дыпламата, пад прамымі абмежаваннямі аказаліся 45% беларускай эканомікі.

"Пераарыентоўваць" давялося аб'ём тавараў і грузаў, эквівалентны па кошце $10,5 млрд. У выніку на дадзены момант на другое месца ў якасці гандлёвага партнёра Беларусі выйшаў Кітай. На першым застаецца Расія. Пра тое, у што ператварыліся $10,5 млрд з улікам іншай цэнавай палітыкі, усіх зніжак і дысконтаў, на якія давялося пайсці Беларусі, Крутой умолчал.

За мінулы год Беларусь наведала больш за сто дэлегацый з Расіі — з губернатарамі або іх намеснікамі у якасці кіраўнікоў. Такая ж колькасцьвізітаў адбылося з Беларусі ў Расію. "Гэта абсалютныя рэкорды, ніколі такога не было, але сёлета мы гэтыя рэкорды перасягнем", — распавядае пра экспартазамяшчэнне Дзмітрый Круты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі