У Гродне пачалася чырвона-зялёная “контррэвалюцыя”

Налепкі ў колерах афіцыйнага дзяржаўнага сцяга з’яўляюцца на заднім шкле гарадскіх аўтобусаў і на дзвярах розных устаноў. Апрача лозунга “Моладзь Гродзеншчыны супраць “Аранжавай рэвалюцыі” ў Беларусі!” на налепцы  змешчаны адрас старонкі  адпаведнай групы ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте”.

“Мы зусім не фанаты Лукашэнкі. Мы супраць прыходу да ўлады купкі кампрадораў і рабаўнікоў. Мы супраць рабавання краіны чужымі дзядзькамі”, — значыцца ў апісанні віртуальнай групы.

Тут таксама можна сустрэць шмат тэмаў, дзе абмяркоўваецца сеткавы тролінг супраць апазіцыянераў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі