8 кастрычніка - Народны сход!

Еўрарадыё вядзе анлайн з плошчы Бангалор у Мінску і з іншых гарадоў Беларусі, у якіх адбываецца Народны сход.

Пачатак ва ўсіх гарадах запланаваны а 13-й.


Паводле “Закона Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах” ініцыятарам правядзення мясцовага сходу можа стаць група грамадзянаў, якія збяруць подпісы не менш як 10% грамадзянаў, што пражываюць у дадзеным горадзе (ці мікрараёне, вуліцы, двары ці доме). Аднак улады ўжо цяпер лічаць, што Народны сход — гэта акцыя, якая падпадае пад Закон аб масавых мерапрыемствах. З гэтай прычыны шматлікія актывісты апазіцыі паспелі атрымаць папярэджанні ад пракуратуры.

На здымку: Раніцай 8 кастрычніка супрацоўнікі міліцыі абгарадзілі пляцоўку на плошчы Бангалор у Мінску, дзе мусіў адбыцца Народны сход.


На здымку: Аўтазакі на праспекце Незалежнасці.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі