Image 25575

Спайс прадаюць у дзяржаўных крамах (Фота)

Канфіскаваную курыльную сумесь, што выклікае наркатычны эфект, можна знайсці на прылаўках крам-канфіскатаў. 

“Спайс прадаваўся ў дзяржгандлі, у крамах канфіскату, —  сцвярджае ўдзельнік грамадскага антынаркатычнага руху Алесь Урублеўскі. —  Крамы, як вядома, належаць афіцыйным дзяржаўным структурам. Гэта ўсе бачылі. На жаль, мы самі не паспелі гэта сфатаграфаваць, але ўсе пра гэта ведаюць, спайс ляжаў і прадаваўся адкрыта”.

Пабачыць тыя самыя пакецікі са спайсам у краме канфіскату “Уручча-люкс” карэспандэнт Еўрарадыё не паспеў. Але на вэб-старонцы крамы konfiskat.by, якая належыць Упраўленню справамі прэзідэнта, як дарэчы і крама “Уручча-люкс”, нам прапанавалі набыць разнастайныя сумесі з лінейкі спайс. 

У спісе прадукцыі сайту konfiskat.by ёсць Smoke i Jah Rush з лінейкі спайс
У спісе прадукцыі сайту konfiskat.by ёсць Smoke i Jah Rush з лінейкі спайс




Як відаць, сайт konfiskat.by належыць Упраўленню справамі прэзідэнта
Як відаць, сайт konfiskat.by належыць Упраўленню справамі прэзідэнта


Напрыклад, курыльную сумесь Smoke —  аж 5 тысяч пакецікаў коштам па 58520 рублёў кожны. Цікава, што гэта ледзь не ўдвая танней, чым у гандляроў курыльнай сумесі. Таксама нам прапанавалі набыць псіхатропную сумесь Jah Rush — 10 тысяч пакецікаў коштам па 62600 рублёў кожны. Кажуць, у тую ж краму “Уручча-люкс” выстройваліся чэргі па спайс. Псіхатропныя курыльныя сумесі разабралі за дзень. 

У самай краме нам пацвердзілі, што сумесь з лінейкі спайс Jah Rush у іх прадавалася. 

“Уручча-люкс”: “Прадавалася, але даўно, хутка разабралі, а ці прывязуць яшчэ – не ведаем”.

Ва ўпраўленні па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама пра продажы спайсу у крамах дзяржканфіскату нічога не ведаюць, але кампетэнтны супрацоўнік патлумачыў, чаму гандляроў спайсам дагэтуль не могуць саджаць за краты.

Супрацоўнік упраўлення па наркакантролю: “Праблема ў тым, што спайс не ўнесены ў рэспубліканскі пералік псіхатропных рэчываў. Гандляра спайсам можна пакараць толькі за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, выпісаць штраф у 350 тысяч беларускіх рублёў. Для іх гэта не праблема, бо, прывозячы спайс з Масквы, з тысячы долараў такі гандляр мае навар у 5500 долараў. Нам застаецца чакаць, пакуль спайс прызнаюць псіхатропным рэчывам”.

Ва ўпраўленні па наркакантролю нам пацвердзілі, што спайс з’яўляецца псіхатропным рэчывам, выклікае псіхалагічную і фізічную ломку, а па сваім уздзеянні ён падобны да нелегальных канопляў.


Чытайце таксама:


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>