Image 25391

Ці затопіць Галандыю?

З-за безлічы палёў і каналаў правільнай геаметрычнай формы Галандыя нагадвае акуратна нарэзаны пірог. А ўсё таму, што гэтая краіна зроблена рукамі саміх галандцаў. Як так сталася, што Нідэрланды знаходзіцца ніжэй за узровень мора, чаму галандцы ўзрадваліся ўрагану Катрына і ці затопіць гэтую краіну праз 50 гадоў, чытайце ў рэпартажы.


Для кожнага галандца вада — гэта неад’емная частка жыцця. Нават галандскія дзеці больш за ўсё любяць гуляцца ў фантанах і будаваць там дамбы. І ўсё з-за таго, што ад вады непасрэдна залежыць жыццё кожнага галандца.

Геаграфічна дзве траціны Нідэрландаў знаходзяцца ніжэй за ўзровень мора, і калі б не дасканалы водны мэнэджмент, роўна палова Галандыі, уключаючы Амстэрдам, Ротэрдам і Гаагу, была б пад вадой. Пра асаблівасці сітуацыі распавядае намеснік кіраўніка igrac — міжнароднага цэнтра па падводным рэсурсам Ніна Кукурыч:

Ніна Кукурыч:“Кожны мае сваю задачу, перш за ўсё Міністэрства водных рэсурсаў. Галоўную ролю ў кіраванні вадой у Галандыі граюць так званыя Ватэршапэны (Waterschappen), а таксама даследчыя арганізацыі, інжынерныя кампаніі і ўніверсітэты”.

Ватэршапаны — гэта арганізацыі, што займаюцца ўсімі пытаннямі вады ў Галандыі. Гэта прадухіленне навадненняў, якасць надземнай і падземнай вады, праблема ўзвышэння ўзроўню мора і шмат-шмат іншых. У Нідэрландах 26 такіх арганізацыяў, і займаюць яны роўную пазіцыю з муніцыпалітэтамі. Дарэчы, штогод галандскі ўрад траціць на гэта 5,1 міліярдаў еўра.
Ніна Кукурыч
Ніна Кукурыч

У самых дапытлівых узнікне пытанне: як увогуле так сталася, што Галандыя пабудаваная на моры, і чаму так не зрабілі астатнія краіны, што таксама маюць выйсце да вады?

Гэтая гісторыя пачалася даўно, калі ў XIII стагоддзі ў Нідэрландах з’явіўся першы Ватэршапэн. Тады галандцы мелі ўрадлівую, але вельмі балоцістую глебу. Плюс да ўсяго — вельмі высокую шчыльнасць насельніцтва. Тады і вырашылі адсунуць мора, на колькі гэта магчыма. І схема, паводле якой зараз працуе водная сістэма Галандыі, удасканальвалася з таго самага часу.

Ніна Кукурыч: “Водная сістэма Нідэрландаў стваралася паступова на працягу стагоддзяў. Галоўная частка краіны была вельмі балоцістай, але вельмі ўрадлівай. Таму паступова людзі пачалі будаваць дамбы і асушваць часткі зямлі. Яны навучыліся гэта ўсё рабіць на пэўным узроўні. Гэта ўсё ужо стала звыклым для галандцаў.”  

Што датычыцца іншых марскіх краінаў, то, як распавёў Еўрарадыё Ганс Хойпінг, дараднік па водных пытаннях арганізацыі “Інтэрпровінсіаль Оверлаг” (Interprovinciaal Overlag), паўтарыць вопыт Нідэрландаў можа хіба што Егіпет са сваёй дэльтай Ніла. Бо мора, напрыклад каля Швецыі, Германіі ці Даніі дужа глыбокае для такіх эксперыментаў.
Вось чаму можа павучыцца любая краіна свету — дык гэта таленту арганізаваць працу.
Ніна Кукурыч
Ніна Кукурыч

Ніна Кукурыч: “Той вопыт, які мы маем, вельмі лёгка можна выкарыстоўваць ва ўсім свеце. Мы можам падзяліцца не столькі тэхнічнымі ведамі, але ўменнем арганізаваць працу і вырашаць праблемы. Гэта менавіта тое, што галандцы сапраўды ўмеюць рабіць.”

Галоўныя інструменты рэгулявання вады ў Нідэрландах — гэта дзюны, дамбы і каналы. Заходняя частка Галандыі не патрабуе іх, бо знаходзіцца вышэй за узровень мора. Берагавая лінія цэнтральнай часткі засыпана дзюнамі, якія з’яўляюцца натуральным бар’ерам для вады (дарэчы, гэтыя ж дзюны галандцы выкарыстоўваюць для ачышчэння вады).
Ганг Хойпінг
Ганг Хойпінг

Але і тут не ўсё так проста: мора няспынна прасоўваецца ў глыбіню краіны, таму штогод ў Нідэрландах засыпаюць новыя пляжы. Такім чынам галандцы проста вырашылі праблему павелічэння мора і ачышчэння вады.

Ніна Кукурыч: “Галоўнае дасягненне — гэта дасканалая арганізацыя. Кожны ведае, што павінен рабіць у межах складанага воднага мэнэджмэнту. І кіраванне вадой — гэта не толькі пытанне інжынірынгу: трэба добра разумець, як адна функцыя вады суадносіцца з іншымі функцыямі.”
Сіз Кампіюс
Сіз Кампіюс

А вось усходняя частка краіны цалкам падзеленая каналамі і забудавана дамбамі. Дзейнічаюць яны наступным чынам. Напрыклад, у Галандыі пайшоў моцны дождж. Вада збіраецца спачатку ў малыя каналы і потым сцякае ў самы вялікі. Па гэтым канале вада цячэ да мора, дзе помпы па іншых каналах адпраўляюць яе назад у Галандыю. Ганс Хойпінг нават пажартаваў, што Галандыя існуе дзякуючы безлічы разнастайных помпаў.  
мапа Нідэрландаў
мапа Нідэрландаў

Цікава, што ўсе галандцы падрыхтаваныя да таго, што краіну можа нечакана затапіць. На інфармаванне людзей выдаткоўваюцца вялікія сродкі. Ганс прызнаўся нам, што Галандцы дужа ўзрадваліся, калі ўраган Катрына абрынуўся на Амерыку, бо гэта быў унікальны шанец для Нідэрландаў навучыць сваіх спецыялістаў прадухіляць такія катастрофы.
Ганс Хойпінг
Ганс Хойпінг

Ніна Кукурыч:  “Галандыя рыхтуецца для любых кліматычных змяненняў. І так званая Дэльта-камісія дае заключэнні і рэкамендацыі па водных пытаннях усім адпаведным арганізацыям, каб прадугледзіць любую катастрофу і прыняць меры.”
Узбярэжжа Гаагі
Узбярэжжа Гаагі

Але ці абараніла сябе краіна ад нечаканых прыродных катаклізмаў? Не, — і гэта адкрыта кажуць спецыялісты. Вядома адно: робіцца ўсё магчымае, каб 9 мільенаў шчаслівых, заможных галандцаў не апынуліся пад вадой.


Узбярэжжа Гаагі
Узбярэжжа Гаагі


Фота: Тося Кукс, Міністэрства Нідэрландаў па водных рэсурсах

Слухай іншыя рэпартажы пра Галандыю і выйграй 2 квіткі ў Амстэрдам: "ТЭЛЕПОРТ У ГАЛАНДЫЮ"




 

Даслаць каментар





captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

Увага! Мадэль, якую распрацавала Еўрарадыё, разлічана толькі на 2 асобы. Таму мы моцна пастараліся, каб зашыфраваць пароль да запуску. Зможаш разгадаць пароль — і мы падорым табе квіток на самалёт да сакрэтнага месца ў Амстэрдаме. Нашы спецыялісты разлічылі, што адтуль тэлепартацыя самая надзейная.

Як разгадаць пароль і атрымаць два квіткі ў Амстэрдам?!

Тэлепорт запушчаны!

Усім 303 чалавекам , якія ўдзельнічалі ў запуску, шчыры дзякуй і поспехаў ва ўсіх вашых палётах!


ПЕРАМОЖЦЫ

1. Насця Рубанік
2. Роджэр
3. Святлана Аліферка
4. Лявон Воўк
5. Таццяна Баленкова
6. Таццяна Шчарбетка
7. Гера
8. Александр Жуков
9. Андрусь Ігнатовіч
10. Людмiла Несцяровiч

Галоўны пераможца:
Таццяна Наліўко

Пішыце нам: euroradio.fm@gmail.com