Image 21091

Беларускі бюджэт можа прымацца нават без парламента 

Парламент нават не разглядаў закон пра карэктаванне бюджэту на 2009 год, бо ён даўно карэктуецца ўказамі прэзідэнта. Эксперты мяркуюць, што спяшацца няма куды: у верасні бюджэт давядзецца ратаваць ад гібелі наноў

Старшыня парламенцкай камісіі па бюджэце Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Антоненка канстатуе: закон аб карэктаванні бюджэту на 2009 год, выкліканы прэзідэнцкім указам ад 28 траўня, парламент не разглядаў.

Антоненка: Рэч у тым, што закон прымае Палата прадстаўнікоў, зацвярджае лічбы бюджэту. Натуральна, каб змяняць закон аб бюджэце, Палата прадстаўнікоў мусіць прыняць свой нарматыўны акт – закон ці пастанову.  Пакуль, на жаль, такі дакумент не абмяркоўваўся.
Еўрарадыё: Чаму? Усё-ткі ў краіне адзін заканадаўчы орган!
Антоненка: Указ не абмяркоўваецца. У Палаце прадстаўнікоў абмяркоўваюцца толькі дэкрэты, а ўказ ёсць указ – прымаецца прэзідэнтам і дзейнічае.

Цяпер дэпутаты чакаюць, калі Савет міністраў унясе ў парламент механізм рэалізацыі скарачэння расходнай часткі бюджэту, зробленай указам ад 28 траўня. Што можа прапанаваць урад?

“Сацыяльныя расходы не ўразаюцца – пераглядаюцца шэраг праграм: па экалогіі, па дарожным фондзе. Гэтыя фонды сапраўды пераглядаліся, і будуць пераглядацца шэраг рэспубліканскіх праграм, каб звесці даходы з расходамі. Саўмін пакуль ніякіх дакументаў не прадставіў. Як толькі прадставіць – будзем разглядаць. Хачу вам нагадаць, што ўказ прэзідэнта мае таксама сілу закона”, — кажа старшыня парламенцкай камісіі па бюджэце.

Летняя сесія Палаты Прадстаўнікоў заканчваецца 30 чэрвеня. А яшчэ 4 чэрвеня Аляксандр Антоненка казаў Еўрарадыё: “Калі прэзідэнт уносіць дэкрэт – гэта ідзе ў адным чытанні.Таму гэта шмат часу не зойме, думаю”. І выказваў меркаванне, што да 11 чэрвеня ўказ па афіцыйных каналах патрапіць у парламент.

Былы спікер парламента Мечыслаў Грыб у сваіх ацэнках катэгарычны: бюджэт – гэта справа парламента.

Грыб: У Беларусі ёсць закон аб дзяржаўным бюджэце. І там усё наконт бюджэту прапісана – ці дабаўляць яго, ці ўразаць яго. Але ўсё, як я памятаю, усё павінна выносіцца на парламент, і парламент павінен зацвярджаць гэта. А ўсё, што робіцца акрамя гэтага, гэта наша беларуская рэчаіснасць.

Прэзідэнцкі ўказ ад 28 траўня ў бачанні спікера – толькі “дэкларацыі аб намерах”.

Эканаміст Леанід Заіка сцвярджае, што ў цяперашніх беларускіх рэаліях увогуле гаварыць пра бюджэтную палітыку не даводзіцца.

Заіка: У Беларусі бюджэтнай палітыкі няма; парламенцкага кантролю за расходамі бюджэту практычна няма. Гэта абсалютна фантомная палітыка.

Па прагнозах Леаніда Заікі, летні спад у эканоміцы прымусіць ў жніўні-верасні зноў адкарэктаваць бюджэт у бок скарачэння расходаў, а бліжэй да зімы (кастрычнік-лістапад) бюджэт давядзецца сур’ёзна перагледзець.


Фота — сайт Палаты прадстаўнікоў


Беларускі бюджэт можа прымацца нават без парламента - 0 (mp3, 2MB)


 

Даслаць каментар





captcha image

EU
а навошта рыгоравіч і так за ўсіх мудрэй...

Апублікавана: &#-48;&#-112;&#-48;&#-67;&#-48;&#-80;&#-48;&#-69;&#-47;&#-106;&#-47;&#-126;&#-47;&#-117;&#-48;&#-70; &#-48;&#-110;&#-48;&#-102;&#-48;&#-101; Аўторак, Чэрвень 30, 2009
Адказаць