Image 22730

O.Z.O.R.A.


Месца: Венгрыя, Дадпуста
Даты: 11—16 жніўня
Афіцыйны сайт: www.ozorafest.hu

Хэдлайнеры 2009: Atmos, Aes Dana, Asura, Carbon Based Lifeforms, Entheogenic, Hallucinogen, H.U.V.A, Jaia, Juno Reactor, Ott, Shpongle, Solar Fields, Vibrasphere

Упершыню аматары псіхадэлічнага трансу і чылаўта сабраліся непадалёк ад мястэчка Азора яшчэ ў 1999 годзе на фестываль Solipse (толькі з 2005 мерапрыемства праходзіць пад назвай O.Z.O.R.A.). O.Z.O.R.A. Festival без сумневу можна назваць тэматычнай вечарынай, бо ён вытрыманы ў своеасаблівым псіхадэлік-стылі. А гэта музыка, што пашырае свядомасць, людзі ў пошуку сэнсу існавання сусвету і касмічная атмасфера. Калі вы трошкі знаёмыя з гэтай культурай, то разумееце: фестываль некамерцыйны і асабліва нідзе не афішыруецца. Штогод O.Z.O.R.A. Festival збірае каля 5 тысяч наведвальнікаў.



 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.