Андрэй
Музычныя архівы
Дзень добры! Вы напісалі пра перадачы Квадракола, якія рыхтаваліся на Беларускім маладзёвым, потым на 101.2, потым на Радыё Рацыя... А ці ёсць магчымасьць аднавіць усе гэта і выдаць у мп3? З вашага тэксту зразумела, што захавалася нешта з перыяду РРацыя, а як наконт ранейшых запісаў?
Шукаем. Як ні дзіўна, тое-сёе знаходзіцца.
Андрэй
тое што ўсе жадаюць
Прывітаньне Лявон, Чаму б гурту N.R.M. не выпусьціць новы, працяты пазітывам да кожнай песьні, альбом, які б паднімаў настрой і даносіўся з мэрсаў, маршрутак, бараў і адусюль? Настрой альбома -- сьвет вачамі N.R.M., якім бы яны жадалі яго бачыць і ствараць. На мой погляд, гэта будзе не проста \\\"cool\\\" а \\\"sub zero\\\" З непаўторным драйвовым гучаньнем N.R.M і вядома ж Лявонам Вольскім! Дзякуй
ведаеце, гэткія пажаданьні-заклікі рэдка спраўджваюцца. Кожная музычная фармацыя жыве сваім асабістым жыцьцём і часьцяком не паддаецца, нават, пажаданьням ці памкненьням чальцоў ці заснавальнікаў гэтае фармацыі.
сяргун
Быць можа?
Чаму б не прыехаць у Маскву? беларусау тут таксама шмат...
Дык не запрашаюць.
Коля
Крамбамбуля і Міхалок
Прывітанне, Лявон! На пытанне Сергею Міхалку ці будзе ён штосьці ствараць сумесна з Крамбамбуляй лідэр Ляпісаў адказаў, што гэта пытанне да Лявона, а сам бы ён паўдзельнічаў у гэтым з задавальненнем. Дык што адкажа сп. Вольскі?
Паглядзім. Мне падаецца, у Сяргея зараз мала часу на ўдзел у праектах. Але ... Хто ведае? Пэўныя задумы ёсьць.
Кастусь
Музыка
Лявон прывитанне! Я хацеу пачуць твае адносины да гурта The PRODIGY и чаму НРМ няма на РАЗАГРЭВЕ у их?
Супэркаманда! Але нас туды ніхто не запрашаў.
Senia
Што скажаце?
Дзень добры! Турбуюць музыкі з Берасця. Калі у Вас будзе час можа спампуеце ды праслухаеце наш міні-альбом. Хацелі даведацца думкі чалавека творчасць якога мы вельмі паважаем пра сваю музыку. Чаго нам не хапае? У якім напрамку рухацца? Над чым працаваць і на што зьвярнуць увагу? вось тут можна паслухаць ды спампаваць - www.sprat.name Ведаю, што вы не музычны крытык і вельмі заняты чалавек, але ўсё ж дасылаю гэтае паведамленьне, бо гэта сапраўды важна для нас! Дзякуй!
Дзякую! Абавязкова паслухаю.
Вольга
\\
Добры дзень! Якія групы вы выдзелілі для сябе пасля адборачнага тура на фестываль \\\"Бардаўская восень\\\"?
Я быў вельмі ўражаны. Практычна ўсе гурты (за рэдкімі выключэньнямі, як заўсёды) былі вельмі цікавыя. Нават тэксты мяне зьдзівілі. Гэткім сталейшым падыходам, чымсьці быў у мінулай генэрацыі.
Гануся
Пра звычайнае
Вы любіце соевы соўс?:))
Гледзячы ў якіх спалучэньнях:))
Алеся
канцерты
Шаноўны Спадар Лявон! Ці Вы з гуртом не збіраецеся часам граць у Польшчы, а дакладней у Кракаве? А можа гэтае пытанне не да Вас, а да нейкіх арганізатараў у Кракаве? Спадзяюся, Ваша праграмма ў Еўрарадыё застанецца, таму што дзякуючы ёй, яшчэ не зусім забыла беларускую мову (вучыла 2 года). Да пабачення у Кракаве. Алеся
Вельмі прыемна, Алеся. А наконт перадачы - дзе-небудзь ды ўсплыве. Сачыце. Я маю на ўвазе, калі не працягне жыцьцё на гэтай старонцы. Пра Кракаў (які я вельмі люблю, і ў якім мы ўжо гралі неаднаразова) - пакуль не запрашалі.
Арцём
Канцэрты
Паважаны Лявон! Я разумею, што гэта, напэўна, 1000-е пытаньне пра канцэрты, і ўсё ж: калі плануецца канцэрт у Менску? Якім ён будзе:акустычным ці звычайным? І ці плануецца тур па гарадох Беларусі?
Калі будзе, дык электрычны. Зь песьнямі МРОІ. Бо на \"Басовішчы\" не атрымалася нармальна гэта прэзэнтаваць. А тэрміны - бадай што, зіма.
Арсеній
Н.Р.М.
Калі ўжо НРМ вернецца з творчага адпачынку? З прашэдшым ДН.
Хто ведае? Але 25-га кастрычніка ў межах \"Бардаўскае восені\" граем у Беластоку. Акустыку.
Андрэй
хакей
Цiкавую рэч учора назiрау... \\\"Гадзючнik\\\" гралi на хакейным матчы Дынама-Салават. Быццам бы пераможны спартыуны гiмн
Дык і добра. Песьні мусяць быць запатрабаваныя.
Volny Czalaviek
Віншаванне
Проста вырашыў павіншаваць Вас з ДН! Зычу натхнення і імпэту, каб далі яшчэ чаду на ніве белроку! Жгіця, кароча)!
Дзякую. Будзем жэч!
Ганя зь Менску
Віньшаваньне
Віньшую лепшага рок-музыку Беларусі зь Днем народзінаў! Зычу бадзерасьці й аптымізму, трываласьці й мужнасьці ў наш нялегкі час. Дзякуй за ўсе, што зрабілі й яшчэ зробіце для нас і для нашай матулі-Беларусі! Божых дабраславеньняў!!! Жыве Наша Родная!
Дзякую!
3Межжа
Дзе навіны бб....ць))???
Хэй, дзе новая лінія? Народ, бач, ужо зачакаўся. Ёсьць прапанова: перад тым як па новае тэме пэўную глузду вярзець, дык можа някепска было яе неяк анансаваць? Каб суайчыньнікі ўвогуле час мелі патыліцу паскрэбсьці??? Даеш анонс!!!
А што гэта за фамільярна-агрэсыўны тон?! Я тут - дыктатар і сатрап. І адказваю на Вашае пытаньне толькі ў парадку часовае лібэралізацыі. Дык вось. Раней я вешаў анонсы, але асаблівае народнае рэакцыі не назіралася. Амаль не абмяркоўвалі тэму.Таму й перастаў. Далей. Цяпер, калі Вы ня ведаеце, крызыс. Таму кіраўніцтва радыё часова (а можа, назаўсёды?) прыпыніла праект \"Радыё ГАМОН\". І я толькі ў парадку добрай волі маю з Вамі зносіны на гэтым \"Пінг-понгу\". Зрэшты, пару назапашаных генлініяў яшчэ падвешу.
Валерый
Музыка
Лявон, дапамажыце маiм сябрам, якiя граюць i пiшуць музыку. Куды iм можна даслаць сваю кружэлку з дэма-запiсамi?
Нажаль, я нічым ня здольны дапамагчы. Адзінае, чым мы раней дапамагалі маладым гуртам - паставіць на сваім канцэрце на разагрэў. Цяпер час такі, што канцэртаў мала, а рэпэртуару шмат, таму хочацца скарыстаць увесь канцэртовы час. Але дэма цікава паслухаць. Можа, чаго і прыдумаецца. Напішыце мне на kanzler@kantakt.net
Ян
Крамба)
І яшчэ пытанне)) Ходзяць чуткі што гурт Крамбабмуля спасціг такі ж лёс, што і гурт Зэт. Ці праўда гэта, ці гэта таксам часовы творчы адпачынак?
Пакуль што не спасьціг. Але, хто ведае, што нас чакае бліжэйшым часам? Крызыс адбіваецца перадусім на забаўляльных праектах. А КРАМБАМБУЛЯ - якраз гэткім праектам і зьяўляецца.
jЯн
Кліпы
Скажыце каліласка, вось вы кажаце пра кліпы і тое, што каб быцт знакамітым трэба каб яны круціліся па тэлевізіі. Але ў тога ж Н.Р.М. іх не шмат і мастацкай якасцю яны не выдаюцца (прабачце мо гэта мая асабістая думка). Ёсць пару неблагіх кліпаў Крамбамбулі, але і іх ужо нідзе не відно. З чым гэта звязана і ўвогуле як вы можаце пракаментаваць сітуацыю з кліпамі? Мо проста няма жадання іх рабіць, ці мо іншыя прычыны?
Ведаеце, трохгадовая паўза мае, апроч пазытыўных, і зусім нэгатыўныя адценьні. За гэты час так сталася, што мы існуем паралельна зь беларускім дзяржаўным шоў-бізнэсам. І, галоўнае, няма жаданьня гэтую сытуацыю зьмяняць. То бок, дзейнічаць па правілах спэцыфічнага беларускага шоў-бізнэсу. Але, можа, гэты настрой часовы. Паглядзім, час пакажа.
Сяргей
пытанне
Добры дзень, Лявон Артуравiч! Яб хацеу нешта абмеркаваць па-за гасцёуняй! Цi можам мы гэта зрабiць?
Пішыце на kanzler@kantakt.net
Сяргей
пытанне
Добры дзень, Лявон! Як можно задаць пытанне каб яно не было змешчана на старонцы?
Сьмела задавайце. Толькі ад мяне залежыць, ці будзе яно зьмешчанае.
Ян
Зоркі)
Паважаны Лявон)) а Вы адчуваеце сябе знакамітым чалавекам? І калі Вы ўпершыню адчулі, такбы мовіць, славу? Ці хварэлі калі-небудзь на зорную хваробу? Дзякуй!
Я досыць, спадзяюся, адэкватна да ўсяго гэтага стаўлюся. У нашай краіне ёсьць адна сапраўдная зорка. Вы ведаеце, хто. А наконт знакамітасьці - тут жа ж усё проста - круцяць кліп па тэлевізары, значыцца, пэўны час ты знакаміты. А як перастаюць, дык і ўсё - канец масавай папулярнасьці. Ва ўсім свае плюсы - калі ты знакаміты, табе болей дазволена, чымсьці астатнім. А калі не - дык можаш ціха растварыцца ў натоўпе, спакойна схадзіць у краму, купіць тое-сёе...
Філя_Пілафф
Што Вы думаеце аб памылке якую я заўважыў у дзённіке? там напісана : \\
Новыя дзённікі
Ну, здараецца, што тут страшнага? Наогул, у маёй дачкі беларускі дзёньнік, там гэтае памылкі няма.
Яўген
Музыка
Якія расейскія сучасныя (альтэрнатыўныя) музычныя гурты вас зацікавілі ? Вось напрыклад у верасне будзе канцэрт \\\"7 расы\\\", а 30 жніўня \\\"Слот\\\" , \\\"Animal джаz\\\". Вы чулі такіх ? Калі так, то пойдзеце ?
Я ў поўным жаху. Зь пералічаных Вамі чуў толькі \"Animal джаz\" ды й тое толькі назву. Вымушаны прызнацца, што зусім кепска ведаю сучасную расейскую культуру. Гэта, відаць, трэба выпраўляць... Затое добра знаёмы зь іншымі сучаснымі плынямі ў нашых суседзяў, у Польшчы, напрыклад.
Сяржук
Футбол
Лявон, ведаю што вы не надта цікавіцеся футболам. Але ў апошняй гульне супраць харватаў беларускія фаны спявалі 2 разы \\\"Тры чарапахі\\\"!!! Наколькі вы ўражаны гэтай навіной і ці здольны вы напісаць сапраўдную фанацкую песню, каб яна стала гімнам усіх беларускіх заўзятараў:))) Дзякуй за адказ!
Я болей уражаны кантэкстам выкарыстаньня песьні - калі ўжо зразумела, што сытуацыю ня выправіць. Сьмешнавата. Але прыемна. Прыемна, што па-беларуску. Прыемна, што \"3 чарапахі\" вось ужо дзесяць гадоў (!) не сыходзяць з дыстанцыі. Наконт фанацкае песьні - чаму не? Лёгка мог бы напісаць. Толькі не прапаноўвалі.
teresa
да генліній
Не пытанне, а проста здзіўленне, што думкі так сугучныя маім дый пэўна думкам многіх іншых людзей. Дзякуй за прысутнасць. Дзякуй, што не хаваеце сваё святло, і яно нам свеціць. А пытанне ўсё ж ёсць. Вось крызіс кажуць у нас. А калі быў уздым на нашай зямлі? Можы пашукаць якіх аксакалаў з добрай памяццю?
Дзякую Вам за сугучча. І перапрашаю, што існуюць гэткія нязручнасьці з чытаньнем генлініяў - няма абзацаў і адступаў. Я буду намагацца, каб адказныя людзі выправілі гэтыя хібы. І абавязкава зраблю, каб усе песьні таксама можна было без праблемаў спампаваць. Наконт пытаньня - на маю думку, глябальны крызыс цягнецца на нашай зямлі не адну сотню гадоў. Дагэтуль існуе праблема самаідэнтыфікацыі беларусаў, якую ўсе суседзі перажылі - хто даўно, а хто ў мінулым ці пазамінулым стагоддзі. Нажаль, улады нашае краіны, маючы ўсё ў сваіх руках, не працуюць у гэтым накірунку, а, наадварот, паводзяць сябе як нейкія савецкія акупацыйныя структуры - забіваюць змалку ў галовы дзяцей ідэі пра спрадвечнае братэрства з рускім народам, напрыклад... Урэшце ніхто ня ведае свае гісторыі, апроч Айчыннай вайны. Дарэчы, і сама гэтая вайна выглядае ў падручніках нейкай агітацыйна-прапагандысцкай. Вось гэткая сытуацыя. Яна лёгка выпраўляецца праз адукацыю і вольныя ідэі ў грамадзтве. Але нам пакуль да гэтага далёка.
Наталля
спорт і турызм
Прывітанне, Лявон! У мяне тут узнікла ні з чым не звязанае пытанне. Як Вы ставіцеся да актыўнага і экстрымальнага адпачынку кшталту рафтынгу, скалалазання, велатураў і г.д.?
Стаўлюся спакойна. Але гэта ўсё пасуе людзям, якім бракуе адрэналіну. Мне ў гэтай краіне яго і бяз дайвінгу болей чым дастаткова. А вось недзе на цёплым моры падчас адпачынку можна і занырнуць у падводны сьвет...
Юрык
Песьні
Паважаны Лявон! Раней кожны чацьвер можна было на гэтай вашай старонке знайсьці якую-небудзь цікавую новенькую песьню...але ў апошні час чамусьці аднаўленьняў няма...а так хацелася бы пачуць трошкі вашай сьвежай творчасьці...Чаму вы больш не месьціце тут сваіх гэтых песень? Ці можа вы больш не запісваеце іх, ці (самае страшнае) не пішаце?
Слухайце, усё вельмі проста. Песьні былі прысьвечаныя генэральным лініям - асноўным тэмам маіх праграмаў (Радыё ГАМОН). Пакуль што мы з гэтай справай прыпыніліся (натуральна, па незалежных ад мяне ад мяне абставінах), таму пакуль і песень няма. Апроч усяго мой калега-гукарэжысер ніяк ня можа знайсьці час, каб зрабіць інтэрнэт-вэрсіі апошніх песень. Таму іх там гэтак мала. Але я буду яго настойліва прасіць. Мусіць быць дванаццаць. Дарэчы, Вы ўжо так сур\'ёзна да гэтых песенек ня стаўцеся. Гэта так... У хвілінку адпачынку ад рознае сур\'ёзнае творчае дзейнасьці.
Павал
пытанне пра ZET
Цi вы працуеце над новым альбомам гурта ZET? З павагай, Павал.
Баюся, што праект прыпынены.
Яўген
ЖЫтло
Паважаны Лявон ! Ці вас я гэта амаль праз дзень бачу на вул. Жудро з мабільным тэлефонам у правай руцэ ? Калі гэта вы, то як вам жыць у цудоўным раёне \\\"Масюкоўшчына\\\"?
Не, не мяне. Я зараз знаходжуся на іншых тэрыторыях. Але гэта ўсё дастаткова сьмешна, бо я ў тым раёне пражыў дзесяць гадоў і неаднаразова хадзіў па вуліцы Жудро. Раён як раён. Ёсьць лепшыя, ёсьць горшыя. Можа, Вы там бачылі мой астральны цень ці зайшлі ў тунэль часу?
Алексей
Гандль
Паважанны Лявон!Недавно встретил Вас в гипермаркете \\\"Корона\\\".Как вам магазин?Устраивают цены и ассортимент товара?
Ну, нават ня ведаю, што Вам адказаць, Аляксей… Можа, мне проста бліжэй ехаць да “Кароны”, чысьці да іншага гіпэрмаркэту… Цэны, асартымэнт… Неяк не задумваўся над гэтым. Вось кантынгент наведнікаў “Кароны” розьніцца ад пакупнікоў, якія ходзяць па “Прпасторы”, што ў Малінаўцы. А вось! Прыгадаў! Наконт асартымэнту. Мне трэба было набыць какосавае малако, дык яго ня тое, каб не было, але ніхто з мэнэджэраў ня здолеў адказаць на пытаньне: дзе яго шукаць. Але хай будуць гіпэрмаркэты. Ясна, што яны не зусім поўнавартасныя, але хай будуць. Хоць нейкі, а прагрэс.
Насьця
Пытанне пра чуткі)))
A ці чуткі тое, што спачатку Вы сьпявалі па-расейску, а потым на бел. мову перайшлі?))) Калі што, я не хацела Вас пакрыўдзіць, бо шчыра люблю Вас і ўсе вашыя гурты. Вялікі дзяк!)
Ну, Насьця, калі лічыць сьпевамі першыя няўмелыя спробы пакласьці на тры-чатыры акорды вершы Арсэнія Таркоўскага, тады мы сапраўды сьпявалі па-расейску. Але гэта нельга назваць творчасьцю, так – юнацкія забавы. Вось калі мы пачалі нешта пісаць па-беларуску, тады, нібыта, адчыніліся нейкія, дагэтуль схаваныя, далягляды. Я, нават, памятаю амаль усе песьні зь першай праграмы. Безумоўна, ня ўсе словы і ноты, але хаця б назвы. А гэта ўжо шмат. І шчыра дзякую Вам, Насьця, за добрыя словы. Яны беларускаму творцу заўсёды патрэбныя.
Філя Піlaff Фурсаў
Лявон, куды знікла Ваша старонка з кантакту?
УКантакце
Можна сказаць, што сюды.
Svolka
Lyavon
Лявон, Вы такi файны. Як Вашыя справы? Калi у Англiю збераецесь у турне?
Дзякую. У Англію? Ды яшчэ ў турнэ? Па-шчырасьці ад тамтэйшых прадусараў пакуль не было гэткіх прапановаў. але гэта ўжо другое пытаньне пра Англію, і закрадаецца думка: а можа, пачынаецца нейкая тэндэнцыя?
Гануся
Магчыма дурацкае пытанне, але мне да болю актуальнае
Лявон, як Вы зразумелі чым жадаеце займацца ў жыцці?)
Гануся, прывітаньне! А ў маім выпадку неяк усё склалася досыць лёгка, без \"пакутаў маладога Вэртэра\". Сьпярша дамінавала выяўленчае мастацтва, але потым настолькі зацягнула музыка, што яно адыйшло на другі плян. А яшчэ потым прыйшло разуменьне, што розьніца паміж творчымі дысцыплінамі - толькі ў форме. Калі хочаш нешта сказаць, і каб пры гэтым цябе зразумелі, гэта можна зрабіць пры дапамозе палатна і фарбаў альбо гітары і голасу, альбо аркуша паперы і асадкі.
Ганна зь Менска
Пабачыць Мрою - мара
Ці будзеце нейк адзначаць 15-годдзе NRM?Што рабіць,калі няма з кім на Басовішча ехаць?
Адзначаць будзем наўрад ці. А вось сэрыю канцэртаў з \"МРОЯЙ\" зробім. Бо мы столькі часу цяпер аддалі на рэпэтыцыі гэтых архаічных песень, што было б не зусім разумна выканаць іх толькі адзін раз. Зрэшты, не пераймайцеся, \"МРОЯ\" будзе гучаць на \"Басовішчы\" толькі паўгадзіны, і песьні абраныя настолькі рарытэтныя, што Вы іх, можа, і ня ведаеце. Напрыклад, \"Белы сьцяг\" ці \"Стары храм\" які...
Насьця
1)дзе можна знайсьцi Ваш зборнiк вершаў? 2)чаму Вы ня вельмi добра ставiцiся да Мроi? 3)якую лiтаратуру трэба вакарыстоўваць, каб добра здаць беларускую мову (дыктоўку)? 4)Як вам болей падабаецца \\\"Менск\\\" цi \\\"Мiнск\\\"; \\\"Талiнн\\\" цi \\\"Таллiн\\\"??? дзяк)))
1) Я сам, Насьця. Ня маю гэтага зборніку. Нажаль. Можа, паспрабуйце празь Інтэрнэт пашукаць? Калі маецца на ўвазе “Фотаальбом”. Бо быў яшчэ “Калідор”, але зусім даўно, і мне “Фотаальбом” болей падабаецца. 2) Я добра стаўлюся да “Мроі”, як да свайго мінулага, як да творчага дзяцінства. Як да гісторыі. На “Басовішчы” мы зграем некалькі мроеўскіх песень. Але трэба намагацца йсьці наперад. А не замыкацца на зробленым і калісьці дасягнутым. Прынамсі, мне так падаецца. Далёка ня ўся тагачасная творчасьць вытрымлівае выпрабаваньне часам. 3) Абсалютна нічога, нажаль, ня здолею Вам падказаць. Бо я карыстаюся адным з варыянтаў “тарашкевіцы”, а дыктоўкі ў нас здаюцца на адным з варыянтаў “наркамаўкі”. Пачытайце рэкамэндацыі ў нэце, схадзіце ў кнігарню, там мусіць быць штосьці адпаведнае. 4) Мне болей падабаецца Менск і Таллінн.
Уладзiслава
=)
Вось чула, як Вы казалi: \\\"А жонка бярэ пiлу i пiлуе...\\\" цi нешта такога кшталу, дык што, яна ў Вас сапраўды такая дрэнная???I Дзяўчыны лёгкiх паводзiнаў Вам падабаюцца??? Я проста клапачуся, што калi жонка добрая i чула ГЭТА мы вас на сцэне болей НIКОЛI не ўбачым...А яна на пахаванне пусцiць?)
Мой пэрсанаж і я - гэта досыць розныя рэчы. Ня трэба так ужо атаясамляць. Я ж не хаджу на рэгулярную працу, няма ў мяне дырэктараў і замаў. А жонка ёсьць, але адносіны зь ёй зусім не такія безнадзейныя, як у героя гэтае перадачкі зь ягонай другой паловай.
lemantar
BelaMusic
Ци плануеце сумесныя акцыи з БРСМам кшталту BelaMusic, як гэта зрабиу Палац?
А што, тая акцыя была супольная з БРСМ? Падаецца, яна папросту праходзіла зь мінімальнай дзяржаўнай падтрымкай. У сэнсе, дзяржава, апроч забарону продажу піва, не перашкаджала. Ці Вы там бачылі нейкую агітацыю? Бо я не магу сказаць, сам там не прысутнічаў. А тое, што плянуем мы ці не, дык лепей не заракацца. Вось скажу, што не плянуем, а раптам усё рэзка зьменіцца, і праз год БРСМам будзе называцца зусім іншая арганізацыя, зь якой захочацца пасупрацоўнічаць?
Ян
Паленне
Лявон, як вы ставіцеся да палення, ці варта забараняць у месцах агульнага карыстання напрыклад? Ці паліце самі? Дзякуй)
Я лічу, што ў рэстарацыях мусіць быць заля для тых, хто паліць і другая - для тых, хто не. Альбо адмысловыя рэстарацыі для аматараў тытуню. Проста з гэтым паленьнем здараюцца канкрэтныя перагібы. Як у Вільні, дзе каля кавярні ў мароз стаіць натоўп наведнікаў і паліць.
Трохмежжа
да тэмы беларусы за мяжой
Прывітаньне, Лявон. Хацелася б падзяліцца з Вамі думкамі наконт нашых за мяжой. Тэма падалася цікавай, бо сам я ўжо паўтузіна год знаходжуся непасрэдна ў забугорным асяродзі. Хоць і большасьць з майго пакаленьня маюць грамадзянства ўжо незалежных краінаў USSR-прасторы, “там”, (або “тут”) амаль адразу літаральна аўтаматычна “тусоўка” складаецца ў дзіўным постсавецкім фармаце. Прычым з цікавым “прыблатнённым” характарам узаемаадносінаў: “братан”, “друган”, “мы ж тут усе, б..., сваі” - і размытым асэнсаваньнем паходжаньня “какой ты на... беларус, мы тут б.. для іх, і для мяня рускіе”. Што цікава, нават людзі, якія на радзіме гэткі слэнг, таксама як і погляды, не ўжывалі, пачынаюць імі карыстацца. Таму што мабыць гэтак лягчэй, гэта зацягвае. Фармуюцца цэлыя гета ўзаемадапамогі, адчапіцца ад якіх няпроста. Ідэнтыфікацыя сабе як беларуса ў гэтым асяродзі – курам на сьмех. У “РБ-па-пашпарту” вырабляецца ў гэткай суполцы імунітэт да Караткевіча ды сучаснай бел. музыкі, Данцова заглытваецца пад Білана і гэта чотка. Прычым, ізноў падкрэсьлю, сацыяльны статус розны. З тых, хто пост-РБ, да гэтай суполкі адносіцца большасьць. Іньшыя людзі-нацыянальна арыентаваные. Мовяць на мове, хоць і вельмі трасяначна (але хто не без граху))) Любоў да бчб выклікае замілаваньне, але нешта насцярожвае. Пры сустрэчы з гэтымі суполкамі увесь час адчуваньне, што перманентна знаходзішся або на нейкім з’езьдзе) ці то ў сэкце-усё неяк ненатуральна. А як з удзельнікамі сам на сам пагутарыш, дык пасьля пары піва вялікі й магучы прэ не ўтрымаць. А зь ідэёлагамі і размаўляць няма аб чым: або ты з намі, альбо праўды за табой, таварышч, няма. Самыя няпростыя – гэта інтэргыраваныя. “Чаго ты прыехаў”, “Чаво нада”, “Беларусь-калхоз”, “як вы там жавёця”. Пры тутэйшых ня дай яму божа абмовіцца, што беларус. Мясцовы пашпарт – як вобраз. Але пры бліжэйшым знаёмстве трапляюцца й вельмі цікавыя людзі. Злавіў сабе на думцы, што, магчыма, такім мабыць у пэўнай прапорцыі мае быць і грамадскі зрэз на Беларусі. Што бянтэжыць, там і тут мала хто бачыць сваю выгоду менавіта ў тым, каб проста быць беларусам, бяз Angst-апгрэйда)), і адчуваць сабе камфортна. Бо усе нясуць на сябе лёс бацькаўшчыны, як ты не выкручвайся. Мне дык гэтак найлепш адчуваць сабе нават за мяжой. Напрыклад, у нашым гурце палова мясцовыя, але мы таксама граем беларускія песні, таму што я іх люблю, а ім цікава))) Я спадзяюся) Дзякуй за ўвагу, а асабліва за праект. Не пакідае надзея, што калісьці ў Беларусі набудуць папулярнасьць сапраўдныя мас-медыя, а не сучасная кастрыраваная калька “старшава брата”. Дзякуй Вам і эўрапейскаму радыё. ІІІ-межа
Дзякую! Я прысьвяціў Вашаму лісту наступную \"Генэральную лінію\". Пішыце яшчэ. А Вы дзе? У Нямеччыне?
Насьця
прабачце мне )))
Цi можна запытаць Вас, спадар Вольскi, якiм тралейбусам Вы карыстаецеся i калi?(Каб аўтограф))) I куды потым сачыненнi пра лета (для разбору палётаў))))
Пра тралейбус - адказваць ня буду, бо баюся паўтору сытуацыі. Пра лета - пішыце сюды!
Сяргей
Хто такі Коля?
Дзень добры, Лявон Артуравіч. Маё пытаньне адносіцца да песьні Тэрмінатар з альбому \\\"Куплеты і прыпевы\\\". Там ідзе пералічэньне імён. Мой сябра пачаў іх расшыфроўваць: Сяргей - Сідорскі, Ваван - Пуцін. А вось хто такі Калян ніяк не можам вызначыць. Вось і пытаньне: гэтыя імёны, яны каго-небудзь падразумяваюць пад сабою, ці не? (Калі да, то хто такі Калян?)
Ну, Вы нешта зусім ужо глыбока пачалі капаць. Проста выпадковыя імёны. Хацелася, зараз, безумоўна, скарыстаць тэму, але ўстрымаюся.
Cярожа
У якiх значных мерапрыемствах вы маеце намер прыняць удзел?
Проста цiкава
Пакуль што ў БАСОВІШЧЫ з шоў \"Іх МРОЯ, іх N.R.M. Але гэта мусіць быць сур\'ёзнае шоў. Наведайце!
Насьця
цi не прысвятчаецца Ваша песьня \\
вялiкi дзяк!!!
Разумею Вашую іронію. Сапраўды, надта палітызнуўся, напэўна. Але, калі Вам цікава, з наступнае перадачкі пачнецца лёгкі рэбрэндынг у бок абсурду.
Ян
Прабачце, мо крыху некарэктнае пытанне.
Падзяліцеся, калі не сакрэт, ці хапае Вам заробкаў, што атрымліваеце ад музычнае дзейнасці, на жыццё, на сям\\\\\\\'ю, ці Вы ўсё ж працуеце дзесь дадаткова (не ўлічваючы цяперашняе радыё)? Дзякуй)
Я стараюся, каб праца прыносіла задавальненьне, а не была руцінаю. У мяне шмат музычных праектаў, можа, таму пакуль што мая сям\'я не бядуе. Але й не шыкуе. На нейкую штодзённую сталую дарослую працу, калі гэта мелася на ўвазе, я не хаджу.
Lolik
Jak tam NRM?
Skazycie, a NRM rychtuje nam - sluchacam niejki siurpryz, ci prosta tak maucyc, biez kancepcyji?I kali maucac pierastanie?Vybacajusia, kali takoje pytannie uzo bylo raniej.
Напачатку без канцэпцыі, але яна сама падвярнулася - БАСОВІШЧА. І канцэрт \"Мроя\" - N.R.M.
Насьця
Спадар Вольскi, цi размаўляеце Вы заўсёды па-беларуску?
Я наконт расейскае мовы=)
Ёсьць сытуацыі, калі па-беларуску ня вельмі й паразмаўляеш. З расейцамі. напрыклад. Ці зь літоўцамі. Ці з палякамі. Шмат ёсьць гэткіх выпадкаў. А з нашымі людзьмі лепей па-беларуску. Ці што Вы маеце на ўвазе? Што ў краме ці ЖЭСе, ці дзе там яшчэ я пераходжу на \"вялікі і магучы\"?
Taciana
Вітаю! Як думаеце, ці атрымаўся наш оўпэн-эйр такім, як задумваўся! І ўвогуле, як на Вашу думку ён у параўнаньні з рок-фэстамі па-за межамі Бел
Ведаю, што не былі, але ж водгукі ад сваіх калег чулі ж!!!!!!!!
Цяжка неяк адназначна адказаць на Вашае пытаньне. З аднаго боку, добра, што нешта адбываецца. Зь іншага - тое, што не прадаецца (хаця б задорага!) піва - ня лепшая рэч для фэстывалю. Але так даўно ўжо не было падобных акцыяў, што трэба наноў зь нечага пачынаць. Вось пачалі.
Югася
Дзень Незалежнасці Чарнагорыі
Ну вось сёння ўжо і Дзень Незалежнасці Чарнагорыі! Віншую чарнагорцаў! І Вас, Лявон, таксама са святам. Гэта цудоўна, калі краіны стновяцца, хоць юрыдычна незалежнымі! Але Вы абяцалі пасвяткаваць разам? Напэўна прыдзецца самім адзначаць!
Дзякую, і Вас віншую! Давядзецца Вам гэтым разам безь мяне, бо я ня ў Менску і, нават, не ў Беларусі зараз. Але пад\'ядноўваюся да тых, хто адзначае. Сёньня някепска было б выпіць келіх \"Vranca\", але яго не знайсьці, таму можна проста ўяўляць сабе, што ты ўжыў гэтую чароўную вадкасьць і глядзіш на мора, горы і чарнагорскія маляўнічыя краявіды. Хвала!
Лявон
Узор
Калі ласка, спадарства, пішыце зьмест пытаньня ў графе \\\"Апісаньне\\\". Бо, калі Вы пішаце ў разьдзеле \\\"Пытаньне\\\", дык часцяком да канца не зьмяшчаецца. Дзякую.
Дима
BelaMusic
Поедете ли вы на BelaMusic в эту субботу? Если да, то что вы ожидаете от этого фестиваля. Если нет, то почему? :)
Адказ вельмі просты: не пайду, бо мяне ў гэты дзень ня будзе ў Менску. Але зычу арганізатарам посьпехаў, бо гэта вельмі цяжкая справа - арганізаваць і правесьці гэткую акцыю. Нават пры нейкай дапамозе ўлады.
John
Лявон, дашлiце мне калi ласка ваш аўтограф у электронным варыянце.
Буду вельмі удзячны
Johnny, мне падаецца, аўтографы трэба браць у жывым, а не электронным выглядзе. Пасьля канцэрту ці на вуліцы, ці ў бары, ці яшчэ дзе... А так, на маю думку губляецца ўвесь сэнс гэтага дзеяньня. Прабачце!
intRo
пра алькаголь
Лявон, вы яшчэ лічыце, што посталькагольны сындром гэта прыкольна? Ці згодны вы з тым, што існуе праблема алькагалізацыі грамадства? І калі так, якія захады на вышую думку трэба прыняць для вырашэньня гэтай праблемы? Ці можна лічыць, што праект \\\"Крамбамбуля\\\" прапагандуе ўжываньне алькаголю?) Дзяк.
Посталькагольны сындром - гэта непрыкольна. Пра алькагалізацыю я ўжо выказаўся ў перадачцы, якая выйдзе ў чацьвер. \"Крамбамбуля\", лічу, нічога не прапагандуе, апроч культуры піцьця, якая так неабходная Беларусі.
Alonka
Прывітаньне Лявон! Ці верыце вы гараскопу?
Ps
Спрабую ня верыць і нават не чытаю, каб не праграмавацца.
Ляксей
Ці дачакаюцца новага альбому слухачы?
Слухаю N.R.M.
Спадзяюся, дачакаюцца.
РусЛАн
на конт жанчын
што рабіць? ты адчуваеш, што жанчына цябе кахае, але хавае гэтае пачуццё...
Во якія пытаньні пайшлі. Проста \"на прыёме ў сэксоляга\". Ну, што рабіць? выцягваць зь яе тое, што яна хавае! Болей размаўляць, жартаваць, весяліць - карацей, дзейнічаць.
Viachaslau
Як Вы лічыце, ці ператворыцца калі-небудзь беларуская моладзь (большая частка) з гопніцтва ў нармалёвую еўрапейскую моладзь?
Ці гэта клінічны выпадак і патрэбна ўмяшанне лекара?
Якраз тут усё нескладана. Каб Эўразьвяз зрабіў бясплатны ўезд для беларусаў, і можна было б параўнаць лад жыцьця, крыху ўлетку папрацаваць, дык, лічу, моладзь бы зьмянілася. Іншая справа, што за гады ізаляцыі большасьць зь іх, наогул, не ўяўляе, што нешта недзе ёсьць па-за межамі РБ. Ды яшчэ дзяржаўная тэлевізія са сваёй прапагандай - як там кепска, як у нас добра...
Юрык
Паважаны спадар Лявон!!Калі чакаць у продажы вашу кружэлку зь песьнямі 60-ых гадоў?
Ці ў гэтым вінаваты крызіс?
Менавіта ён і вінаваты. Усё гатова, але справа прыпынілася цераз паліграфію. Але, я спадзяюся, неўзабаве ўсё вырашыцца. Сам не магу дачакацца рэлізу.
Філя Піlaff Фурсаў
А чаму ў склад апошніх альбомаў не ўваходзілі песьні з назвамі, як і самі альбомы?
Песьні
Вось пытаньне дык пытаньне! Гэта ж творчасьць, тут няма ніякіх законаў і рэцэптаў. Як пішацца, так пішацца, як называецца, так называецца... Усё, што магу сказаць.
Вар\\\'ятка
Добры дзень,шаноу\\\'ны спадар! =) Чытаючы у\\\'се Вашы файныя адказы,у мяне таксама з\\\'явiлася аднекуль пытаньне...Цi ёсьць у Вас улюбёныя месцы
P.S. Вялiкi дзякуй за Вашу вытворчасьць i таксама за вытворчасьць Вашых гуртау\\\'! =)
Апошнімі гадамі Менск так актыўна й незваротна забудоўваецца нейкімі бязглуздымі высоткамі, што ўлюбёныя мейсцы імкліва зьнікаюць. Гэта называецца \"хаатычная забудова\". І палягае на грошах. За грошы яны гатовыя пазабудоўваць усё - хоць Нямігу, хоць Кісялёва, хоць Гвардзейскую. Дарэчы, раней гэтая вуліца была нізкай, утульнай, тыпова менскай. Але сьпілоўваюць дрэвы, будуюць высоткі... Раней гэта рабілі па-за цэнтрам, а цяпер паўсюль. Сумна.
juliya
Лявон, калі ў жывывы эфір выйдзеш?
чакаю моцна
Усяму свой час. Як адладзіцца работа, выйду.
Vamfim
Женское от мужчины!
Говорят, что \\\'Путь к сердцу мужчины лежит через его желудок\\\' а через что лежит путь к сердцу женщины?
Гэта элемэнтарна. Празь яе вушы. З дамай трэба размаўляць, весяліць, ухваляць, зьдзіўляць...
Vamfim
Про песни
Лявон, на сколько мне известно песню \\\'Китай\\\' сочинил Алесь, и он её исполнял, когда вы её пели, а какие ещё песни сочинил Алесь (простите за вопрос не относящийся к вам)?
Бубнача N.R.M.завуць не Алесь, а Алег, а ў музычным сьвеце - \"Алезіс\". Да апошняга альбому ён пісаў тэксты (апроч мяне). А ў апошнім - і музыку трох песень - \"Пальмы і бярозы\", \"Кітай\", \"Мама, тата...\". Зь вядомых тэкстаў - \"Краіна крывавых дажджоў\", \"Мітусьня\", \"Вайна\", \"Чыстая-сьветлая\", куплеты \"Катуй-ратуй\" (прыпеў мой)...
Югася
Вiтаю, Лявон!!! Цi датычыцца перапынак \\
Антыкрызiс
Не датычыцца. Давайце пасьвяткуем!
Югася
Прывiтанну, даражэнькi Лявон!!!Чула такi выраз: у 90-я гг. з\\
Лепшага лёсу нашай Радзiме!!!!!!!!
Я, чамусьці не магу прачытаць да канца Вашае пытаньне. Дапішыце, калі ласка, неабходныя словы пасьля \"Цяпер такая магчымасьць...\"
Андрэй
Як вы лiчаце, Лявон, цi iснуе абсалютная сапрауднасць? Калi так, то прывядзiце прыклады. А калi не - так сама абаснуйце.
//
Вы мне нейкае тэставаньне тут учыняеце. Спачатку патлумачце, што вы маеце на ўвазе пад словам \"сапраўднасьць\". І не размаўляйце ў такім тоне: \"прывядзіце\", \"абгрунтуйце\". Тут я - гаспадар і дыктатар. Вось не захачу - і ня буду прыводзіць і абгрунтоўваць. :))
Cярожа
Спадар Вольскi! Цi плянуюцца у блiжэйшы час канцэрты з вашым удзелам?
Усе тое ж)))
Бліжэйшым часам не. Калі заплянуюцца, на гэтай старонцы будзе абвестка.
Ян
пытанне аб Жабінцы
Вітаю Лявон, у мяне да Вас пытаньне. На \\\"Госць Белсату\\\" Вы ўзгадалі горад Жабінка =),нібыта нельга туды прыязжаць з канцэртамі, ды ўвогуле Вы вельмі часта яго ўспамінаіце =).З чым гэта зьвязана?
Ды ня з чым. Проста прыгожая назва. Так і напрошваецца падчас інтэрвію на язык. У кантэксьце згаданага Вамі інтэрвію мелася на ўвазе, што ў гарадках тыпу Жабінкі (гэта можа быць і Івянец, і Валожын)мы ня здольныя зараз граць праз хібы гастрольнага заканадаўства. І ўсё.
Антось
Пра \\
Зараз можна набыць цудоўны напой - Крамбамбулю. Ці маеце вы да гэтай вытворчасьці дачыненьне? А ці каштавалі?
Дачыненьне толькі тое, што пасьля нашага альбому таленавітыя беларускія гарэлкаробы натхніліся й зрабілі гэткі брэнд. Ці мы каштавалі? Спрабавалі. Сапраўдны гістарычны рэцэпт напою \"крамбамбуля\"знаходзіцца на першым альбоме \\\"Крамбамбуля. Паўлітра добрага настрою\" пад дыскам.
Тацяна
Эх... зусім засумавалі бяз Вольскага.... І на BelaMusic нават ісьці ня хочацца!!! Ну, а Крамбабуля таксама ўзяла паўзу?
сумуем...
Ідзіце на фэст! Не выдурвайцеся! Адсутнасьць N.R.M. і \"Крамбамбулі\" - не падстава для страйкаваньня.
Кацярынка
Прывiтанне! Калi плануеце канцэрт у Мiнску?
....проста хачу схадзiць паслухаць вашыя творы....а раней чамусьцi нiяк не атрымалася...
Што тут скажаш? Не атрымалася за апошнія 15 гадоў, дык пачакайце яшчэ трошкі...
Алена
чаму верыць?
Нядауна у газеце пабачыла фотаздымак Коленьки побач з папам Рымскiм... мая вера пахiснулася... чаму верыць зараз, калi нават рымска-каталiцкая царква гуляе у гэтыя палiтычна\\\"-шлюбныя\\\" iгры?
Слабавасьценькая ў вас вера, калі яна хістаецца ад гэткіх дробязяў. На мой погляд, у цяперашняй сытуацыі Касьцёл робіць вельмі істотную справу для краіны. Я пра набажэнствы на беларускай мове і г.д. Тое, што Папа сустракаецца з рознымі дзеячамі - гэта звыкла і правільна. Як ні круці, а А.Г. - першая асоба краіны, дзе значны адсотак каталікоў. Хаця б таму. А тое, з кім прыяжджае гэтая першая асоба і што гаворыць - гэта справа выхаваньня і іншых дробязяў з сыстэмы маральных каштоўнасьцяў. А Вам параю адрозьніваць Веру ад палітыкі. У тым ліку, ад палітыкі Касьцёлу.
Ян
Пляны на будучыню!
Лявон, скажыце, чым вы плянуеце займацца, калі не сакрэт, пасля заканчэння працы менавіта ў якасці музыкі? Бо вы, здаецца, неаднаразова ў інтэрв\\\'ю казалі, што не збіраецеся паўтараць подзьвігі дзядулькі Озі Озбарна))))
Аднаразова-неаднаразова, а лепей нічога не плянаваць, бо ў твае пляны могуць умяшацца ці то вышэйшыя сілы ці простыя жыцьцёвыя праблемы. Як мінімум, я магу займацца літаратурай, выяўленчым мастацтвам і якімі-кольвек мэдыяпраектамі.
Ян
Лявон, падзяліцеся каліласка, якія вашыя улюбёныя гурты, увогуле якую музыку слухаеце, ці ёсць нешта канкрэтнае што падабаецца менавіта за
улёбёная музычка)
Апошні раз адказваю на гэтае пытаньне: няма ў мяне ўлюбёнага гурту, пісьменьніка і мастака. А таксама колеру, кнігі і пары году. Усё цікава па-свойму. Музыкі рознай я слухаю, і слухаў, процьму. Калі казаць пра нейкі мэйнстрым, мне падаецца, зараз мы ня маем нейкага звышвыбітнага стылю ці жанру. Які б зносіў дах.
Алег
Добры дзень, Лявон!Плянуецца канцэрт гурта NRM у Бабруйску?
хацелася б даведацца
Нажаль, не. У Вас там, наколькі я ведаю, \"Ляпісы\" адмяніліся, бо людзі не купляюць квіткі. Відаць, праз крызыс. Фінансавы і псыхалягічны.
Aleh K.
Цiкава, як нарадзiлася iдэя стварэння песьнi \\
Пра ўлюбёныя песьнi
У мяне рэдка песьня пачынаецца з канцэпцыі. Звычайна прыходзяць нейкія радкі, здараецца - адразу з мэлёдыяй ці музычным кавалкам. Так было і зь \"Менск і Мінск\". Мы тады рэпэтавалі на Калектарнай, і пайшло... Песьні ўсе розныя, з кожнай нешта зьвязана - нейкія ўспаміны, пахі, смакі часу і прасторы... А звычайна найбольш падабаецца песьня, над якой працуеш у дадзены момант.
Зьміцер
3 цікавых пытання)
1. Лявон, якое Вашае стаўленне да музыкі метал?Асабова да беларускай цяжкой сцэны? 2. Яшчэ пытанне:якія Вашыя любімыя пісьменнікі? (асабова цікава наконт зарубежных пісьменнікаў) 3. Ці цікавы Вам футбол і, калі так, за каго балелі/балееце?
Вашыя пытаньні вымагаюць занадта разгорнутых адказаў. Стаўленьне да мэталёвай сцэны ў мяне спакойнае. Некаторыя плыні мне даспадобы, некаторыя - не (сярод самой мэтал-музыкі). Беларускі мэтал багаты й разнастайны. І галоўнае, што на мэтальны канцэрт заўжды збярэцца каля 1000 фанаў Гэта прыемна. Дарэчы, нашая краіна мела калісьці сапраўды блізкую да геніяльнасьці мэтал-банду - \"Gods Tower\". Наконт пісьменьнікаў, у тым ліку, замежных - немажліва пералічыць сотні й сотні прозьвішчаў аўтараў твораў, якія мяне ўразілі. Кундэра, Павіч, Стэйнбэк, Пясэцкі, Дзюрэнмат... Марная справа. Замнога іх. Да футболу дыхаю роўна. Але, калі пачалося пераможнае шэсьце БАТЭ. глядзеў пару гульняў. Спадзяюся, хлопцы ня вычухаюцца неўзабаве.
Вячка
Ці глядзіце Вы беларускае дзяржаўнае тэлебачанне?
Калі так, тады якія перадачы?
На цяперашнім жыцьцёвым адрэзку я, наогул, рэдка гляджу тэлевізар. З афіцыйных каналаў раней рэгулярна, хаця й ня часта, нешта адглядаў на кожным. Вельмі мяне весялілі розныя палітычныя аглядальнікі зь іхня непахіснай верай у правільнасьць абранага нашай краінай шляху. Праўда, кожны зь іх не выклікаў асаблівага даверу. Зь цягам часу гэта перастала сьмяшыць і абрыдла. Цяпер не гляджу. А так... Гадоў зь дзесяць таму былі розныя музычныя перадачы - \"Акалада\", \"Кліп-абойма\"... Цяпер, здаецца, такога ўжо няма. Ці то я ня ў курсе. Карацей, варта прызнацца: у галіне афіцыйнае тэлевізіі я прафан.
Hanna
Гародня
Ці збіраецца NRM прыехаць у Гародню з канцэртам, і калі да, то калі? :)
Пакуль што не. Прабачце. Пачакайце.
Адар\\\'я
Дзень добры,Лявон!Скажыце,у яким становишчы зараз ваша творчасць у нашай краине,ци вы больш маеце накирунак на захад? DZIENKI!
Было вельми крыудна,кали вас забаранили.
Разумееце... Тут зараз вельмі цяжка працаваць, бо дзіка зьбюракратызаваная ўся сыстрэма арганізацыі канцэртаў. Але я пішу, безумоўна, галоўным чынам для нашага айчыннага слухача. Хаця прыемна, калі на захадзе гэтыя песьні знаходзяць водгук. Нам таксама было крыўдна і балюча ад гэтае забароны. Але тады, прынамсі, усё было чорна-белае. Зараз зьявіліся нечаканыя нюансы, і невядома, ці да лепшага.
Aleh K.
Добры дзень, Лявон! Вялiкi дзякуй Вам за Вашыя песьнi! Такiя розныя песьнi - на ўсе выпадкi жыцця... Цiкава, як нарадзiлася iдэя стварэння песьнi \\
Пра ўлюбённыя песьнi
Калі ласка! Дзіўным чынам зьнікла назва песьні, пра якую Вы пытаецеся. Можа, яшчэ раз?
Андрэй
Лявон, а у колькi год вы напiсалi першы твор? Цi можаце вы яго апублiкаваць на гэтай старонке?
?
Я нешта пісаў пастаянна зь дзяцінства. У публікацыі тых няўмелых экспэрымэнтаў няма ніякага сэнсу. Перапрашаю.
Андрэй
Як вы адносiцеся да музыкi у стыле \\
Шансон
Перш за ўсё, трэба разабрацца, што Вы маеце на ўвазе. Ёсьць францускі шансон - Шарль Азнавур, напрыклад... Я да яго, як і да любой збольшага самастойнай музычнай плыні, стаўляся станоўча. Тым болей, там часьцяком трапляюцца добрыя тэксты. Калі ж Вы мелі на ўвазе расейскі \"блатняк\", дык я ў ім ня цямлю. Думаю, што й там можна пры жаданьні знайсьці някепскіх выканаўцаў, але сьпевы пра цюрагу і нашых дзяўчонак за калючкай мэнтальна мне ня блізкія. Калі ж да шансону залічваць, напрыклад, Высоцкага (сам ён лічыў, што займаецца аўтарскай песьняй), гэта зусім іншы ўзровень. Падаецца, што ня трэба называць \"шансонам\" іншыя сьпеўныя жанры. Хай ён застанецца французам.
Vamfim
О кумирах
Лявон, а у вас есть кумир? И из-за чего он им стал?
Куміры - гэта ў дзяцінстве й юнацтве. Зараз ёсьць папросту шмат людзей, якіх я шаную і паважаю. Большасьць іх - са сьвету мастацтва, бо гэта мой профіль. Хтосьці зь іх жывы, нехта - не. А куміраў - такіх, каб багатварыць - няма. Прабачце!
Арсень
Ну пауза паузой. Но зачем упускать первый рок-концерт в Беларуси (BelaMusic - 2009)
Ну пауза паузой. Но зачем упускать первый рок-концерт в Беларуси (BelaMusic - 2009)
\"Першы\" - гэта ў якім сэнсе? Да яго, што, не было рок-канцэртаў у Беларусі? Можа, і так... Ці гэта ў сэнсе \"лепшы\"? Калі так, дык адкуль Вам вядома, што ён будзе найсупэрскім? Яшчэ ж не адбыўся. Зрэшты, жадаю арганізатарам добрых збораў, цёплага надвор\'я, цеплыні пачуцьцяў і каб дазволілі прадаваць піва. А калі сказана \"паўза\" - дык гэта паўза. Перапынак. Без выключэньняў.
Vamfim
NRM
Лявон, планируется ли ещё акустические концерты NRM? В \\\'КЗ Минск\\\' был просто супер :) И вообще, ребят, давно NRM не выступали... или я в танке o_O
Калі Вы прасочыце тэндэнцыю, якая прысутнічае на \\\"Пінг-понгу\\\" адносна канцэртаў, што маюць-ня маюць адбыцца, дык заўважыце, што вышэйазначаны гурт трымае паўзу. Ці надоўга? Можа, назаўсёды? Паглядзім, пакуль што рана нешта дакладна сьцьвярджаць.
Пілаff
Ці не звязана паўза з Вашай хваробай ці хваробай іншага музыкі?
хвароба
Не, на шчасьце! Усе якраз у добрай форме. Мажлівыя, безумоўна, усялякія веснавыя абвастрэньні, але гэта чыста псыхічнае )
Усевалад
Калі наступны канцэрт у Менску?
Вельмі чакаю
Нажаль, бліжэйшым часам нічога не плянуецца. Прабачце.
Viachaslau
\\
.
Увесь беларускі мэнталітэт - у крытыцы ўсяго і ўсіх пры поўнай асабістай бязьдзейнасьці.
Juras\\\'
DVD «Крамбамбуля» suite
Цi ня варта было б зрабiць на гэтым DVD субцiтраж на ангельскай (мо нават французскай, нямецкай, гiшпанскай) мове, каб давесьцi яго да шырокай міжнароднай аўдыторыі праз amazon.com ды iTunes Store? + Бясплатны фрагменцік з субцiтрамi на youtube для раскруткi.
Нешта гэткага кшталту будзе, відаць, рабіцца. Дзякую, за ўвагу да нашае творчасьці, Юрась!
Andrusza
takoe
Pryvitanne Lavon! Kali sluchaju Mroju ci Ulisa staryja zapisy - miane pranizvajuc takija ceplyja nastalhicznyja paczucci, jakija byccam by viartajuc mianie u czasy BSSRu, byccam by u czasy majoj maladosci. Dyk pytannie takoe - czamu tak? Neshta ja pablytau - bo ja zh naradziusia tolki u 83m. PS: i ne zrazumeu - kali pragramu sluchac?
Вось такая чароўная сіла мастацтва, дарагі Андруша. Насамрэч, гэта ўжо была стагнацыя Саюзу і БССР у прыватнасьці. Усялякія вятры пераменаў і ўсё такое. Вось каб Вас вяртала ў 75 год, калі была стабільнасьць!
Андрэй
Як вы адносіцеся да таго, што ўлады знеслі Мінскую сцяну Віктара Цоя?
Ведаеце, яны зьнесьлі ня толькі сьцяну Цоя, але й шэраг старых будынкаў, якіх у Менску адзінкі, \"упарадкоўваюць\" на свой капыл Гародню, руйнуючы старыя дамы і будуючы на іхным мейсцы муляжы... Займаюцца эўрарэмонтам Палацу Радзівілаў у Нясьвіжы... Чаго ж зьдзіўляцца, што зьнесьлі нейкую сьцяну, якая для іх, наогул, не ўяўляе аніякае каштоўнасьці і выклікае толькі раздражненьне!
raskirdas@gmail.com
Ці ёсьць нейкія зьвесткі пра ZET?
Зусім ніякіх няма. Можа, яны перайшлі да ўзброенае барадзьбы з кімсьці? Можа, загінулі на полі бою? Можа, наадварот, перамаглі і будуюць маладую вольную дзяржаву? Дзесьці ня тут.
niama@niama.com
А чаму сёньня не стартавала перадача?
Сёньня й ня мусіла. Сачыце за праграмай і анонсамі. Дзякую!
s-gray@tut.by
Дзень добрый Лявон! Як Вам навіна, што у Беларусі пачалі рабіць каубасу з шакаладам? Як мяркуеце, чаго нам яшчэ не хапае? :) Дзякуй. Сяргей
І нечакана сур\'ёзны адказ: вось нам усяго не хапае - сьвежага певетра, унутранае свабоды, праўды, разьняволенасьці, культуры... А прапануюць каўбасу з чакалядай... Давядзецца жэрці!
jankatouski@gmail.com
Якая харошая маецца быць перадача))) очань уж мы любім такія праявы весялухі і дурной радасці))) а ці будзе магчымасць выступіць госцікам у эфіры Вашае перадачкі? Мне падаецца наш гурт сваёй весялухай і раздзяўбаістасцю у акустычным варыянце вельмі запасуе фармату перадачы, мы тут нядаўна з Касяй Камоцкай і Андрэям Хадановічам запальвалі))) Гурт ZnaROCK, Ян
Давайце я стартану, набяру абароты, увайду ў рытм, а тады пачнуцца ўжо госьцікі дарагія і Вы найперш. Сардэчна запрашаю! Хаця ў перадачцы будзе ня толькі весялуха і дурная радасьць. Але запрашэньне застаецца актуальнае!
jahor1987@tut.by
Лявон, як ты адносішся да выразу \\\\\\\"Добра, там дзе нас няма\\\\\\\"?
Я думаю, трэба неяк вучыцца рабіць добра там, дзе мы ёсьць. Нават калі наўкол усё дрэнна. Гэта тычыцца ўнутранай свабоды і проста дабрыні.
boradati@list.ru
Как вы общаетесь с Сергеем Михалком вне Крамбамбули,гуляете?может какие-то
Ды мы і ў КРАМБАМБУЛІ разам зь Сяргеем ужо колькі гадоў ня граем. У яго зараз рэбрэндынг, другое юнацтва, павышаная занятасьць... Бывае, сустрэнемся на студыі, пажартуем-пасьмяемся - і кожны па сваіх справах. Такі час.
voven_54@tut.by
Што рабiць калi жахлiва?
А чаго баіцеся? Шкілятонаў, ведзьмаў, дамавіка? Ці амону і кгб? Як любы лекар, я мушу Вам выпісаць рэцэпт, даведаўшыся сымптомы. Зараз я іх дакладна ня ведаю. Скажыце, адкуль бярэцца жах, з чым ён панітаваны? Тады будзем выпісваць лекі й разьбірацца далей. Дзякую за ўвагу!
www-data
У якую краіну паехаць з Беларусі, каб перачакаць там крызіс ?
У Амазонію едзьце. У джунглі, да дзікіх плямёнаў. Ажэніцеся там з мяйсцовай прыгажуняй, і крызыс пройдзе незаўважна! Можа, шчэ не захочацца вяртацца!
yurijt@tut.by
У Берасьці ня памылі помнік Леніну на апошнім суботніку, галубы на ім ужо незасератага месца не пазаставілі, куды глядзяць улады ?
Зусім ужо там у Вас павар’яцелі! Нічога сьвятога для іх няма! Прапаную наняць снайпэра, каб страляў гэтых блюзнэрскіх птушак. Перадайце маю прапанову гарадзкім уладам
Ivan_nb@tut.by
Ці шмат для Крамбамбулі паступае замоваў на выпускныя вечарыны? Колькі каштуе замовіць такі выдатны гурт? Дзякуй!
Шчыра кажучы, гралі шмат заказных канцэртаў на вясельлях, карпаратывах і г.д. ніводнага разу - на выпускным. Зьвяртайцеся: handzia@tut.by, hannavolskaya@gmail.com.
andrey37.08@mail.ru
Вы дасягнулі гармоніі у жыцці?
Не. Нажаль ці нашчасьце ў жыцьці я шчэ далёкі ад гармоніі.
andrey37.08@mail.ru
Ці есць у вас вершы на рускай мове?
У дзяцінстве я нешта пісаў па-расейску… Нічога не прыгадаю. Білінгвізм у творчасьці на нашай тэрыторыі (асабліва ў сучаснай музыцы ці паэзіі), звычайна, не спрацоўвае. Усё адно ўрэшце перамагая нейкая адна з моваў.
andrey37.08@mail.ru
Вы есць \\\\\\\"В контакте\\\\\\\"
Скажам так: я быў там. Мне вельмі падабаецца кантактаваць з фанамі, проста зацікаўленымі людзьмі. Я думаю, гэта нармальны абмен энэргіямі, безумоўна, не канцэрт, але таксама неабходная рэч. І ўсе гэтыя пытаньні: “Ты гэта ці ня ты?”… Я гэта быў, я! Але, пры зьяўленьні “Пінг-понгу” (пытаньні і адказы) на “Эўрарадыё” (пабачыце 30 красавіка), неабходнасьць і цікавасьць да “Кантакту” ў мяне зьнікае. Я ня здолею адначасова адказваць на некалькіх старонках на Вашыя пытаньні. Таму лістуйце сюды!
potrikhalina@gmail.com
Вітаю. Ці пабачым мы гурт НРМ на дваццатым Басовішчы? у мінулым годзе вас нехапала
Ведаеце, што? Я думаю, нас не запросяць на “Басовішча”. Летась не запрасілі, і нічога не здарылася. Неба ня ўпала на зямлю. Хаця, у нас ёсьць канцэпцыя выступу: паколькі гэта 20-е, юбілейнае, “Басовішча”, можна было б нам на 30-40 хвілінаў зрабіць праграму са старажытных песень “Мроі” (якая грала на першых фэстах). І выйсьці як “Мроя” – з усімі дурнаватымі макіяжамі-фрызурамі… Але, мяркую, не запросяць.
mixaboy_95@mail.ru
kolki pan lyavon u estradze&
На эстрадзе? Хм… Ну, калі гэта можна назваць эстрадаю, дык першы збольшага нармальны канцэрт у складзе гурту “Мроя” я зграў у 1984-м годзе. Потым на два гады мы змушаныя былі спыніць дзейнасьць. І вярнуліся да яе ў нейкай адэкватнай форме напачатку 1987-га. Але, шчыра кажучы “эстрадай” ці паўнавартаснымі канцэртамі цяжка назваць гэтыя шоў, дзе гралася абы на чым, сьпявалася абы ў што, ганарары – абы якія… Але час быў страшэнны рамантычны.
Partyzan1@narod.ru
Ва што Вы верыце?)
Якія сакрамэнтальныя пытаньні… Шмат у што і каго. Веру ў Бога, зіхоткую мінуўшчыну, лепшую будучыню, новае пакаленьне, музыку, культуру як падмурак, чароўнае каханьне, сям’ю, фарбы і іхныя магічныя спалучэньні, цуд (у тым ліку на Каляды), Сьвятога Мікалая, пазытыў, нэгатыў як тэрапію, трывалых сяброў, старыя запаветы і новыя формы… Шмат чаго не напісаў, бракавала часу.
potato_father@list.ru
А когда всё-таки выйдет концертное DVD Крамбамбули?
Ніколі гэтае пытаньне не гучала гэтак дарэчы, як зараз. Думаю, у наступным месяцы, бо праца, практычна, скончаная. Амаль паўтара году спатрэбілася на ўсё. Дурны рэкорд! Чаго толькі мы не каўтанулі – сыпаўся і аднаўляўся ў Кіеве (цягам 4-х месяцаў) дыск, зьнікалі і зьяўляліся наноў трэкі… Але, вось-вось. Яшчэ трошкі – і ўсё.
rubberneck@mail.ru
Добры дзень, Лявон! Хацелася запытаць, кольки і якіх праэктаў Вы плануеце распачаць у бліжэйшы час? Дзякуй. З павагай, Дзмітрый.
Вось так адразу ўсё й сказаць? Ну, добра. Зараз я працую над праектам “Бацькаў дар” (рабочая назва) на вершы беларускіх паэтаў. Некаторыя зь іх, нават, ёсьць у хрэстаматыі. Мне падаецца, варта ажывіць гэтую спадчыну, да якой зараз ставяцца горш, чымсьці за савецкім часам – як да чагосьці непатрэбнага, састарэлага, аджылага… Даволі шырокі выбар творцаў – ад Яна Чачота да Рыгора Барадуліна. Куляшоў, Броўка, Танк… Наноў знаёмлюся з даўно забытымі (часам ніколі не чытанымі!) вершамі таленавітых Мастакоў. Калі ў мяне зь беларускай паэзіяй гэткая сытуацыя, што казаць пра бальшыню?
Уладзімр
Чаму?
Чаму на лэйбле радыё \\\"Гамон\\\" вока плача, а рот усьміхаецца?
Ведаеце такі твор \"Дзьве душы\"? У нас гэтак часта - вусны ўсьміхаюцца, вочы плачуць.
andrey37.08@mail.ru
Ці аказваеце вы падрымку маладым музыкантам?
Як Вам сказаць? У краіне такая сытуацыя з музыкай і, наогул, культурай, што ўсім патрэбная падтрымка – і старым, і маладым. Раней, калі было шмат канцэртаў, мы запрашалі маладых музыкаў на разагрэў – “Крок”, “Зьмяю”… Але цяпер… Мы не ўплываем на палітыку радыё, самі, практычна, не зьяўляемся на тэлевізіі… Пра якую падтрымку Вы гаворыце? Удакладніце, можа.
admin@microsfot.com
Хм... Лявон... А чё-й т это вы на фотке на http://www.euroradio.fm/dop/Liavon_Radio_Gamon/Liavon2.jpg гитарку в левой руке держите!?
Дзіцячая хвароба левізны, ведаеце... Як пісаў правадыр пралетарыяту.
vamfim@tut.by
Лявон, у меня, наверное, самый распрастранённый вопрос: когда выйдет новый альбом N.R.M.?
Сапраўды, пытаньне арыгінальнае. Я б сам хацеў сабе яго задаць, але адказу пакуль не знаходжу. Гурт пакуль у творчым адпачынку. Колькі ён працягнецца – дакладна невядома.
Clover324@list.ru
Калi прыедзяце у Баранавiчы?
Каротка і ясна. Толькі не зразумела, у якой якасьці я мушу прыехаць – з N.R.M., “Крамбамбуляй”, можа, яшэ якім праектам ці проста сам, з гітарай? Ці то як літаратар, на чытаньні? Трэба Вам вызначыцца.
ДзДз.
Ці маглі б Вы запісаць суменсны албом з Хадановічам песьні Коэна, напрыклад, ці ягоныя уласныя ў праэкце Крамбамбулі?
Пра коэнаўскія песьні, дарэчы, неаднаразова прыходзілі розныя прапановы. Але бліжэйшым часам я імі (песьямі Коэна) займацца ня буду, хаця матар’ял, безумоўна, вартасны. Што тычыцца праектаў, дык іх і без таго шмат, і ўвесь бягучы год расьпісаны. А там паглядзім. Чаму не?
Настальгія па \"Квадраколе\" не дае спакою?) Лягічнае пытаньне: гэта новая праграма ёсьць аднаўленьнем \"Квадраколы\" ці гэта будзе нешта іншае? Дзяк.
Настальгію па \\\"Квадраколе\\\" я спадзяюся рэалізаваць ў якім-кольвек іншым праекце. А гэта - радыё ў радыё. З моцнай, я спадзяюся, зваротнай сувязьзю, абмеракавалавам, музычным фарматам, сваімі шапкамі-адбіўкамі і ўсімі атрыбутамі. Калі Вам цікава, слухайце і спрычыняйцеся!