МУС: Навумаў болей не мае ніякага дачынення да міліцыі
2009-04-08 16:20:03, Даніла Стрыжак
Еўрарадыё высветліла, ці застаўся былы міністр унутраных спраў без працы і які ў яго зараз стан здароўя.
МУС ніяк не можа развітацца са сваім былым міністрам Уладзімірам Навумавым.
На афіцыйным сайце міністэрства генерал па-ранейшаму запісаны як міністр. На старонцы красуецца яго бадзёры фотаздымак — з медалямі, у святочнай белай кашулі.
 |
| 8 красавіка 2009 года. Афіцыйны сайт МУС. Навумаў па-ранейшаму міністр |
Еўрарадыё пацікавілася: можа, Уладзімір Навумаў пры справе — змагаецца з бандытамі і разважае, як сустракаць маніфестантаў «Чарнобыльскага шляху». Але ў
прыёмнай міністра версію пра адстаўку Навумава пацвярджаюць.
«Міністра ў нас ўжо няма, а новага не прызначылі. Ён ніякага дачынення ані да дзяржаўнай службы, ані да міліцыі не мае. Ён на пенсіі».
Але акрамя міністэрскай пасады Ўладзімір Навумаў займаў і яшчэ адну — кіраваў Беларускай федэрацыяй хакею. Ці застанецца за ім гэтая пасада?
«Гэта ўсё няпраўда, — абвяргае чуткі пра сыход Навумава з федэрацыі набліжаная да яго калега
. — На пытанне, ці застаецца ён у хакеі ці не, ён адкажа пасля 15 траўня. Якраз пройдзе чэмпіянат свету. Да таго ж ён падаваў у адстаўку толькі па адной пасадзе, па міністэрскай».Пацікавілася Еўрарадыё і здароўем Уладзіміра Навумава, якое, згодна з афіцыйнай версіяй, рэзка пагоршала.
Калега Навумава:
“Ён прысутнічае на кожным матчы беларусаў” (у Мінску праходзіць чэмпіянат свету па хакеі сярод юніёраў — Еўрарадыё).
ЕРБ: “Адчувае сябе добра. Усё ў парадку, так?”
Калега Навумава:
“Прынамсі, на кожным матчы прысутнічае”. Як патлумачылі ў Федэрацыі хакея, Уладзімір Навумаў не застаўся без сродкаў на існаванне: ён атрымлівае заробак як старшыня хакейнай федэрацыі. Праўда, памеры заробку не паведамляюцца.
Фота з афіцыйнага сайту МУС.Падпалкоўнік КДБ у адстаўцы: "Навумава падставілі". Міністр Навумаў пайшоў у адстаўку.Лукашэнка: "Навумаў пайшоў у адстаўку па прычыне жудаснай стомленасці".Навумаў хоча арганізаваць хакейны матч, які будзе доўжыцца суткі.Фядута: "Адстаўка Навумава не паўплывае на адносіны з Еўропай". Марцаў: "Адстаўка Навумава не звязана з выбухам 3 ліпеня".
Даслаць каментар