У акруговыя выбарчыя камісіі ўвайшлі 72 прадстаўнікі апазіцыйных партый


У склад акруговых выбарчых камісій уключаныя 72 прадстаўнікі апазіцыйных палітычных партый. Пра гэта БелаПАН паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.

Агулам у склад 367 акруговых камісій уключаныя 4542 чалавекі. Сярод іх 527 дзяржслужбоўцаў, 467 чалавек да 30 гадоў, 2944 жанчыны.

У склад акруговых камісій увайшлі 828 (18,2%) прадстаўнікоў працоўных калектываў, 1.955 (43,0%) — грамадскіх аб'яднанняў, 301 (6,7%) — палітычных партый; 1457 чалавек (32,1%) высоўваліся грамадзянамі шляхам збору подпісаў.

Што датычыць палітычных партый, то больш за ўсё ў склад акруговых камісій уключана прадстаўнікоў Камуністычнай партыі Беларусі — 175. Апазіцыйныя партыі атрымалі ў камісіях 72 месцы, у тым ліку 48 чалавек прадстаўляюць Беларускую партыю левых "Справядлівы свет", 14 — Аб'яднаную грамадзянскую партыю, 6 — Партыю БНФ, 3 — Беларускую сацыял-дэмакратычную Грамаду, 1 — Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада).

Акрамя гэтага, у склад камісій увайшлі 19 прадстаўнікоў Беларускай аграрнай партыі, 16 — Ліберальна-дэмакратычнай партыі, 12 — Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, 5 — Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды, 3 — Беларускай сацыяльна-спартовай партыі.

У склад акруговых выбарчых камісій таксама ўвайшлі 319 прадстаўнікоў грамадскага аб'яднання "Белая Русь", 332 — Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, 218 — Беларускага саюза жанчын, 225 — Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, 701 — Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.


 

Даслаць каментар





captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

18:29 Прэс-служба Лукашэнкі: Пакуль невядома, ці паедзе прэзідэнт на Алімпіяду

18:24 У Пружанах забаранілі збіраць подпісы за кандыдатаў каля крам і паліклінік

17:35 Беларускі кікбаксёр абараніў тытул чэмпіёна свету сярод прафесіяналаў

16:08 Шапуцька: 14 лютага мы пройдзем шэсцем з бенгальскімі агнямі і феерверкамі

15:46 ХК "Дынама" не мае прэтэнзіяў да "Мінск-Арэны" з-за паводзінаў заўзятараў

14:12 Мінкульт не дасць нацыянальнаму сцягу статус гістарычнай каштоўнасці

14:05 Афіцыйны Саюз палякаў хоча склікаць міжнародную трацейскую камісію

13:54 Беларускі абаронца Руслан Салей вяртаецца на лёд?

13:31 Дарадца Качыньскага: Сітуацыя з палякамі ў Беларусі – найгоршая ў свеце

13:21 Беларускі сцяг на Алімпіядзе ў Ванкуверы панясе хакеіст мінскага "Дынама"

12:43 Палата прадстаўнікоў пакуль не збіраецца ратыфікаваць пагадненне па нафце

12:26 "Малады фронт" адсвяткуе Дзень святога Валянціна шэсцем па Мінску

12:06 За адмену смяротнага пакарання выступаюць 39% беларусаў

12:03 Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і значкі

11:56 У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі

11:35 Іспанскі трэнер правёў першую трэніроўку з БАТЭ

11:25 Віталь Булыга знаходзіцца на праглядзе ў "Анжы"

10:10 Беларусь можа не атрымаць ільготнай нафты з Расіі

09:58 Жыхар Віцебска атрымаў два гады за анкету на сайце знаёмстваў