У Гомелі злодзей узламаў шапік і скраў 1200 праязных білетаў


Міліцыянеры Чыгуначнага раёна Гомеля вядуць вышук злодзея, які ўзламаў замок не абсталяванага сігналізацыяй шапіка на прыпынку грамадскага транспарта “ДК “Гомсельмаш”. Адтуль ён знес металічную скрыню, у якой было 1200 абанементных праязных талонаў, 9 інтэрнэт-картак і 596 тысяч рублёў – прыбытак шапіка за дзень.

Газета “Рэспубліка” піша, што на месцы крадзяжу знойдзеныя адбіткі пальцаў зламысніка. Таму, відаць, працаваў не “прафесіянал”. Ды і скрадзеныя праязныя рэалізаваць наўрад ці атрымаецца: іх лёгка вылічыць па нумарах, якія ўжо вядомыя следчым ды кантралёрам.


 
 

Даслаць каментар









captcha image

Пакуль няма каментароў.

AПОШНІЯ НАВІНЫ

16:29Студэнт філфака БДУ Ўлад Парыцкі — самы эрудыраваны ў СНД

16:23На "Лiстападзе-2009" перамог "Свет вялізны і выратаванне хаваецца за кутом"

15:39У "Мінск-Арэне" залілі лёд на галоўнай пляцоўцы (фота)

14:36Сойм Партыі БНФ фактычна прыпыняе дзейнасць кааліцыі АДС

14:17Бернд Штанге скардзіцца на дысцыпліну ў футбольнай зборнай Беларусі

13:58Мікалая Аўтуховіча абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта

11:09У Баранавічах на карантын закрылі яшчэ 5 класаў

10:56Кудрын: Краіны СНД могуць перайсці на разлікі ў нацвалютах у бліжэйшыя гады

10:36На жараб'ёўцы Чэмпіяната Еўропы 2012 г. Беларусь “пасеяная” ў 4-м кошыку

10:24Аўгустоўская пушча можа стаць біясферным рэзерватам UNESCO (фота)

10:05Беларускія парламентары задаволеныя наведваннем Абхазіі

09:41У Слоніме раздаюць улёткі супраць будаўніцтва беларускай АЭС (тэкст)

09:29Лукашэнка заклікаў шведскі бізнэс да супрацоўніцтва з Беларуссю

09:18Чэмпіянат свету па хакеі 2014 г. будзе каштаваць Мінску Br7 трлн.

09:06На мінскай кальцавой дарозе згарэў грузавік з мэбляй

08:58Сёння Юрый Дземідовіч заспявае на дзіцячым “Еўрабачанні 2009”

 
ЖЫВЫ ЭФІР:

Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.

Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе


Даведка >>