ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ
БЕЛАРУСІ
www.euroradio.fm
Зала ўся запоўнілася людзьмі, канцэрт пачаўся, Іван Кірчук традыцыйна займаў цэнтральнае месца на ўзвышшы і варажыў разам з Юрам Дзмітрыевым і Юрам Паўлоўскім на працягу дзвюх гадзін.
Традыцыйна, Кірчук спявае па 2-3 песні запар, аб’ядноўваючы іх адной тэмай. Так і гэты канцэрт пачаўся з трыпціху, дзе песні далікатна і ледзь заўважна пераходзілі з адной ў другую.
Напрыклад, Іван Кірчук распавёў, што песня “Русалкі ” з русальнага абраду, пелася для таго, каб дамовіцца з русалкамі пра ахову: “ Русалкі зберагалі жыта і там, дзе яны бегалі, там трава расла ў стаі зялёная. А яшчэ яны прасілі адзенне, а яшчэ яны прасілі вады, каб душа ачысцілася”.
Натуральна, што
пасля “ачышчэння душы” прыйшла тэма кахання (“Вуціца”, “Чатыры кумы”). Пазней
былі галашэнні, якія “цяпер на вяселлі не спяваюць”, як кажа Кірчук, бо “маладыя
задаволеныя. Бацькі ўжо і хату падаравалі і машыну. А раней было ўсё больш
складана для нашых маладых, бо ў старадаўнім вяселлі бывала, што нявеста з’язджала
назаўсёды са сваёй хаты“ (“Плыве шчука”, “Ой, бору мой”).
Некаторыя песні, выкананыя на канцэрце, немагчыма было сыграць акурат так, якімі яны увайшлі ў альбом. Так канцэртны варыянт песні “Плыве шчука” гучаў больш драматычна, з палегчанай аранжыроўкай,больш агрэсіўна, з “металічным” гукам, ад чаго кранальная гісторія пра сіротку, якая просіць сілы прыроды абудзіць яе мамачку, падняць яе з-пад зямлі, каб пабыць побач хаця б на вяселлі, ператварылася ў вялізную, аголеную і пульсуючую, як нерв, інтымную драму.
Пад час канцэрту, Іван Кірчук узгадваў людзей, якія дапамагалі яму ў працы, дзякаваў ім:
“Песню “плыве шчука, плыве рыба” я запісаў у адной з першых экспедыцый на Любаншчыне, у 1983 годзе. Шмялёва Пелагея Міхайлаўна спявала мне з дзесяці ранку да часу ночы. Потым здзівіла мяне, сказаўшы, гэта не мае песні, гэта песні маёй маці. І я вось думаю, ці памятае хто з нас столькі песень ад сваёй маці?”
AПОШНІЯ НАВІНЫ
Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.
Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе
| 55 тысяч ветеранов лишили права на льготное жилье |
| В Березовском районе нашли родовое гнездо Владимира Высоцкого |
| Брюс Уиллис прикупил ликёро-водочный заводик в Бобруйске |
| В Минске по-прежнему открыто продают наркотический спайс |
| Детям в лагерях читают лекции о качестве белорусских товаров |
Даслаць каментар