ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ
БЕЛАРУСІ
www.euroradio.fm
Паводле слоў дарадцы міністра аховы здароўя Літоўскай Рэспублікі Евы Паўлаўскене, у Літве на "свіны грып" захварэлі толькі 68 чалавек, і вялікая частка з іх ужо паправіліся.
Выпадкаў сезоннага грыпу ў краіне трохі болей на гэты час, чым было летась, але і па ім не эпідэмічная сітуацыя.
На пытанне Еўрарадыё, ці зафіксаваныя ў Літве смяротныя выпадкі "свінога грыпу", Ева Паўлаўскене адказала адмоўна.
Ева Паўлаўскене: "Няма, зусім няма. Ні ад "свінога грыпу", ні ад сезоннага".
Болей за тое, Ева Паўлаўскене кажа, што "свіны грып" у літоўцаў праходзіць не цяжэй за звычайны.
Ева Паўлаўскене: "Не, няма ніякіх ускладненняў. Усе людзі, што мелі свіны грып, вельмі лёгка яго перажылі, як і звычайны сезонны грып. Тыя самыя сімптомы — тэмпература, насмарк, такія самыя сімптомы, як у сезоннага грыпу".
Невялікі ажыятаж у літоўскіх аптэках ёсць, але, згодна са словамі Евы Паўлаўскене, гэта бывае штогод, калі надыходзіць сезонны грып. У некаторых аптэках паскуплялі маскі, але панікі не адчуваецца.
Галоўны санітарны інспектар Польшчы Томаш Мішталь сцвярджае, што калі казаць пра ход сезоннага грыпу ў Польшчы, то падставаў для панікі няма. У краіне толькі 193 пацверджаныя выпадкі захворванняў на "свіны грып". А за 6-7 месяцаў, кажа Томаш Мішталь, гэта вельмі невялікая лічба захворванняў. І ніхто ў Польшчы ад "свінога грыпу" не памёр.
Томаш Мішталь: "Калі казаць пра статыстыку, то ніводны чалавек у Польшчы ад вірусу А1/H1N1 не памёр".
Як даведалася Еўрарадыё, у Польшчы існуе невялікі ўздым захворванняў на сезонны грып у параўнанні з гэтым самым часам мінулага году. Але гэта звязана з надвор'ем, якое пануе ў Польшчы ды іншых краінах ЕС. А вось вірус "свінога грыпу" аказаўся не такім страшным, як меркавалася.
Томаш Мішталь: "Мы адпачатку думалі, што вірус А1/H1N1 будзе куды небяспечнейшым вірусам, больш здольным да мутацыі, але такой інфармацыі пацвердзіць не можам, бо не выклікае такую цяжкую хваробу".
Фота: blish.in.com
У суседніх Літве і Польшчы — ніводнай смерці ад "свінога грыпу" - 0 (mp3, 1MB)
AПОШНІЯ РЭПАРТАЖЫ
Заіка: Адмена ліцэнзавання – гэта толькі паўлібералізацыя!
Ці змогуць правайдэры абмежаваць беларусаў ад 4 мільёнаў порнасайтаў?
Кантрабанда наркотыкаў праз Беларусь вырасла амаль у тысячу разоў
"Палац" запісаў гімн для мінскага "Дынама"
Каго абавязкова трэба паслухаць на Джаз-Кактэбель 2010?
На матчы БАТЭ і зборнай Беларусі забаранілі прыносіць вувузелы
Адказнасць за атаку на расійскую амбасаду ўзялі на сябе анархісты (відэа)
Як выжывае моладзевая ініцыятыва ў Смалявічах (фота)
Тэлевізары з-за мяжы можна прывозіць толькі раз на год?
Лукашэнка памяняў дзень нараджэння, каб змяніць карму (фота+відэа)
Кожны 8-ы беларус пакутуе ад псіхічнага расстройства
Чалы: У Мытным саюзе Расія імкнецца зарабляць за кошт Беларусі
Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.Listen to the live stream of ERB by choosing your player of choice.
Слухайце жывы эфір на плэеры, які вам пасуе
Даслаць каментар